Кансультацыі для законных прадстаўнікоў дзяцей

Для павышэння ўзроўню прававой адукаванасці насельніцтва сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава 24 ліпеня 2020 года будзе ладзіць дзень прававой дапамогі па актуальных пытаннях рэалізацыі правоў і законных інтарэсаў дзяцей і падлеткаў.

У мерапрыемстве таксама прымуць удзел галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама (тэлефон 2-23-71); намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Дзятлаўскага райвыканкама (тэлефон 6-10-20); начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама (тэлефон 2-53-16); начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама (тэлефон 2-14-91); натарыус натарыяльнай канторы Дзятлаўскага раёна (тэлефон 2-17-17).

Згодна з зацверджаным планам, арганізуецца правядзенне дзён прававой дапамогі па пытанні “Прававыя аспекты грамадзянскай адказнасці бацькоў за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей”. У рамках тэмы спецыялісты сацыяльна-педагагічнага цэнтра прапануюць звярнуцца па кансультацыю па наступных пытаннях:

адміністрацыйная і крымінальная адказнасць непаўналетніх:

– катэгорыя непаўналетніх, у дачыненні да якіх праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа;

– віды пакаранняў непаўналетніх, дзіцячая выхаваўчая калонія;

– парадак арганізацыі комплекснай рэабілітацыі непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь;

правы і адказнасць непаўналетніх:

– асаблівасці рэгулявання працы непаўналетніх;

– маёмасныя правы непаўналетніх;

– права на недатыкальнасць асобы, абарону ад эксплуатацыі і гвалту;

– асаблівасці допыту непаўналетняга пацярпелага і сведкі;

– абавязкі дзіцяці.

Інфармаванне насельніцтва раёна спецыялісты сацыяльна-педагагічнага цэнтра будуць праводзіць у час прамых тэлефонных ліній. Звяртайцеся па тэлефонах: 6-15-25, 2-71-18, тэлефон даверу – 6-02-95. Наш электронны адрас: dtspc@mail.grodno.by. Асабіста можна звяртацца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Кутузава, д. 3.

Іна НІЧЫПАРОВІЧ,
сацыяльны педагог сацыяльна-педагагічнага цэнтра г. Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

1 день ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

1 день ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago