У рамках школы юнага журналіста “Медыя-STARt” кафедра журналістыкі арганізавала прафарыентацыённы тур-практыкум для навучэнцаў 11 класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

Знаёмства з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы (а многія вучні ўпершыню патрапілі ў гэты універсітэт) уключала экскурсію і майстар-клас у вучэбна-навукова-вытворчым аб’яднанні “Студэнцкі медыяцэнтр”. Пад кіраўніцтвам начальніка медыяцэнтра Кіры Мар’янаўны Блудавай-Гой студэнты спецыяльнасцяў “Журналістыка” і “Інфармацыя і камунікацыя” пазнаёмілі школьнікаў з арганізацыяй работы ў вучэбнай радыёстудыі і тэлестудыі.

За час, праведзены ва ўніверсітэце, навучэнцы не толькі атрымалі шмат карыснай інфармацыі аб прафесіі журналіста, але і паспелі паспрабаваць свае сілы ў журналісцкай працы. Адзінаццацікласнікам расказалі аб рабоце медыяцэнтра, паказалі фрагменты студэнцкіх відэапраектаў, далі магчымасць паспрабавць сябе ў якасці вядучага праграмы, герояў інтэрв’ю, аператараў і карэспандэнтаў. Госці медыяцэнтра зазірнулі ў аб’ектыў відэакамеры, пазіравалі фатографам, вучыліся рэжысіраваць. Вынікам сустрэчы стала памятнае фота і шматлікія сэлфі гасцей.

 

Іна Мінчук падзялілася з абітурыентамі сакрэтамі паспяховага паступлення на спецыяльнасці “Журналістыка” і “Інфармацыя і камунікацыя” і расказалала пра магчымасці кафедры журналістыкі, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

Удзельнікі сустрэчы вельмі ўдзячны загадчыцы кафедры журналістыкі Іне Іванаўне Мінчук за праведзенае мерапрыемства.

Святаслаў БУЯК,
класны кіраўнік 11 класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации