Канікулы: падумайце, як бавяць час дзеці

Ахова дзяцінства ў Беларусі – адзін з прыярытэтных кірункаў дзейнасці дзяржавы.

Каб хлопчыкі і дзяўчынкі не сталі ахвярамі замахаў, самі не парушалі закон і з-за супрацьпраўных учынкаў не трапілі ў поле зроку камісіі па справах непаўналетніх, з імі і іх законнымі прадстаўнікамі вядзецца шырокая тлумачальная  і прафілактычная работа.

Напярэдадні канікулаў, калі верагоднасць непрыемных сітуацый з удзелам навучэнцаў узрастае, прадстаўнікі галоўных суб’ектаў прафілактыкі Дзятлаўшчыны выступілі са слушнымі выказваннямі для бацькоў і школьнікаў.

Вадзім Бялятка, намеснік старшыні райвыканкама, старшыня камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама:

– Мы зарыентаваны на абарону правоў і законных інтарэсаў дзяцей, а яшчэ імкнёмся зберагчы іх ад дэструктыўных паводзінаў. Але нават калі дзіця дапусціла супрацьпраўны ўчынак, то ў яго заўсёды ёсць шанц выправіцца.

Кожны з членаў камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама гатовы аказаць прафесійную дапамогу непаўналетнім, іх бацькам, кіраўнікам і спецыялістам арганізацый, дзя яны вучацца ці працуюць, галоўнае, каб дапамога была прынята.

Толькі за 2023 год у аддзел адукацыі райвыканкама паступіла 95 паведамленняў аб сямейным недабрабыце 182-х непаўналетніх. Па ўсіх праведзены сацыяльныя расследаванні. 102 дзіцяці з 48 сем’яў прызнаны ў сацыяльна ненадзейным становішчы. У адносінах да 18 дзяцей з 10 сем’яў у 2023 годзе былі прыняты рашэнні аб прызнанні іх маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне і адабранні. Пасля работы з сем’ямі 85 % такіх непаўналетніх вернуты дамоў. Гэта адбывалася пераважна з-за ўжывання бацькамі алкагольных напояў. Разам з тым аналіз паведамленняў паказаў наяўнасць фактаў ужывання дарослымі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. За іх незаконны абарот у раёне была ўзбуджана крымінальная справа.

Віктар Петрукевіч, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама:

– Летась на тэрыторыі раёна непаўналетнімі ў стане алкагольнага ап’янення ўчынены 2 злачынствы. Першае – забойства, другое – угон або неправамернае завалоданне транспартным сродкам. Быў выяўлены і рад адміністрацыйных правапарушэнняў, такіх як з’яўленне ў стане алкагольнага ап’янення або распіццё спіртнога ў грамадскім месцы, дробнае хуліганства, дробны крадзеж, зарэгістраваны факты невыканання бацькамі абавязкаў па выхаванні дзяцей, якія прывялі да ўчынення дзецьмі правапарушэнняў да дасягнення імі ўзросту прыцягнення да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

У сілу ўзросту дзеці рэдка задумваюцца аб наступствах сваіх незаконных учынкаў, што затым уплывае на іх дарослае жыццё. Таму заклікаю падрастаючае пакаленне заўжды ацэньваць, да чаго прывядуць іх дзеянні.

Марына Лашкоўская, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама:

– Прыярытэт вясновых канікулаў-2024 застаецца нязменны: захаваць і ўмацаваць здароўе дзяцей, якасна арганізаваць іх вольны час, не дапусціць злачынстваў і правапарушэнняў. Прычым максімальная ўвага – на бяспеку. Класныя кіраўнікі “адпрацуюць” з кожным са сваіх навучэнцаў правілы бяспечных паводзінаў на дарозе, паблізу вадаёмаў, супрацьпажарныя, іншыя. Ва ўсіх школах напярэдадні канікулаў пройдуць бацькоўскія сходы з запрашэннем суб’ектаў прафілактыкі. У бацькоўскіх чатах размесцім паведамленні аб абстаноўцы ў вобласці, звязанай са злачыннасцю непаўналетніх, мерах адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей, прававой адказнасці за ўчыненне падлеткамі супрацьпраўных учынкаў, памяткі аб бяспечных паводзінах. Будзе арганізавана работа 12 аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем, дзе адпачнуць 250 дзяцей. Пройдуць мерапрыемствы да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Самым масавым у час канікулаў стане пленум ГА “БРПА” “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне членаў дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб’яднанняў на аснове культурна-гістарычнага мінулага беларускага народа” ў рамках Нацыянальнага пошукавага праекта “Беларусь памятае. Памятаем кожнага”. Прадоўжаць сваю работу аб’яднанні па інтарэсах раённага цэнтра дадатковай адукацыі, ваенна-патрыятычныя клубы ў гімназіі № 1, сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава, Казлоўшчынскай сярэдняй школе, кансультацыйныя пункты для непаўналетніх і іх законных прадстаўнікоў у рамках Месячніка прафілактыкі крызісных станаў, спартыўныя і трэнажорныя залы.

З улікам адукацыйнага патэнцыялу экскурсій на вясновых канікулах дзеці наведаюць Брэсцкую крэпасць, Хатынь, музей Вялікай Айчыннай вайны, іншыя мясціны, пройдуць па маршруце “Дзятлаўшчына гераічная”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Прайшлі практычныя заняткі па стральбе

У ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна ў рамках мабілізацыйных вучэнняў, якія праходзяць на тэрыторыі Гродзенскай вобласці…

2 часа ago

Ведае ўчастковы. Званок з незнаёмага нумара? Пакладзіце трубку

Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…

13 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

1 день ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

1 день ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

1 день ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

1 день ago