22 сакавіка – Сусветны дзень вады

Міжнародная супольнасць з хваляваннем назірае за глабальным змяненнем навакольнага асяроддзя, вычарпаннем прыродных рэсурсаў і асабліва галоўнага з іх – вады.

На сённяшні дзень Рэспубліка Беларусь знаходзіцца ў параўнальна спрыяльных умовах па забяспечанасці воднымі рэсурсамі. На яе тэрыторыі працякае больш за 20 тысяч рэк і ручаёў, ёсць больш за 10 тысяч азёр, 143 дзеючыя вадасховішчы, каля 1500 сажалак. На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна працякае 89 малых рэк і ручаёў, знаходзяцца 38 вадаёмаў і 2 вадасховішчы.

Агульныя прэсныя водныя рэсурсы Рэспублікі Беларусь складаюць 57,9 куб.км, а запасы падземнай прэснай вады 16-18 куб. км. Штогод на вытворчыя, камунальныя і пітныя патрэбы выкарыстоўваецца 1,7 куб. км свежай вады. Значную эканомію яе прыносіць укараненне сістэм абаротнага і паўторнага водазабеспячэння ў прамысловасці. Рэсурсы прэсных паверхневых і падземных водаў дастатковыя для задавальнення патрэбаў насельніцтва і ўсіх галінаў эканомікі.

Спажыванне пітной вады на душу насельніцтва ў сярэднім па рэспубліцы складае каля 220 літраў у суткі.

У той жа час выклікае непакой якасць паверхневых водаў, якая фарміруецца не толькі пад уздзеяннем сцёкавых водаў, якія скідваюцца, але і з прычыны вынасу забруджвальных рэчываў з урбанізаваных і сельскагаспадарчых тэрыторый.

Аднак варта адзначыць, што ў выніку скарачэння скідваннядадзеных водаў прыпыніўся працэс забруджвання водных аб’ектаў, намеціліся пазітыўныя тэндэнцыі ў экалогіі, адказвае ўстаноўленым у рэспубліцы нормам санітарна-гігіенічны стан падземных водаў на дзеючых водазаборах, за выключэннем павышанага ўтрымання жалеза і марганцу, у асноўным абумоўленага фактарамі натуральнага паходжання.

Памятайце: без вадыжыццё кожнага з нас была б немагчымым. Аднак за апошнія дзесяцігоддзі значэнне вады ў свядомасці людзей знізілася. Яна больш не з’яўляецца аб’ектам пакланення і захавання, а стала спажывецкім таварам, якім мы часта грэбуем. Тым часам80 працэнтаў нашага цела складаецца з вады, і дзве трэція зямной паверхні пакрыта ёю. Вада – гэта наша культура, наша жыццё.

Дзмітрый БАЛЬКОЎСКІ,
начальнік Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ёсць нагода. Сяргею Ігнаціку падзякавалі за бездакорную службу

Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…

3 часа ago

Руководитель предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках. Суд вынес приговор

Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…

3 часа ago

Пытанне – адказ. Ці дадуць ільготны крэдыт маладому спецыялісту?

Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…

20 часов ago

Сельскі сход. Летам асаблівая ўвага – дзецям

Бяспецы людзей на працы, дома і ў час адпачынку быў прысвечаны чарговы сельскі сход, які…

20 часов ago

Техосмотр в Беларуси теперь можно пройти ночью

УП "БЕЛТЕХОСМОТР" запускает услугу "Ночной дозор" для комфортного прохождения техосмотра, сообщили БЕЛТА на предприятии. "Услуга заключается в…

23 часа ago

Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры по всем недостаткам на уборочной

Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры в отношении недостатков на уборочной. Об…

23 часа ago