У час летніх канікулаў у дзяцей шмат вольнага часу. Часта яны застаюцца без нагляду дарослых і могуць стаць ахвярамі няшчасных выпадкаў пры неасцярожным абыходжанні з электрычным токам.

Энергаінспекцыя па Дзятлаўскім раёне яшчэ раз папярэджвае аб тым, што электрычная энергія адносіцца да крыніцаў павышанай небяспекі, таму неабходна памятаць правілы абыходжання з электрычным токам.

Забараняецца:

  • узлазіць на апоры паветраных ліній электраперадачы;
  • самастойна рамантаваць электраправодку і электрапрыборы;
  • пабочным асобам знаходзіцца на тэрыторыі і ў памяшканнях электрасеткавых збудаванняў, адчыняць дзверы і люкі ў іх, рабіць пераключэнні і адключэнні;
  • загрувашчваць пад’езды і падыходы да аб’ектаў электрасетак;
  • накідваць на правады, апоры і набліжаць да іх пабочныя прадметы;
  • рабіць звалкі ў ахоўных зонах электрасетак і паблізу іх;
  • разводзіць агонь у ахоўных зонах электрасетак;
  • рабіць спартыўныя пляцоўкі для гульняў, стадыёны ў ахоўных зонах паветраных ліній электраперадачы;
  • запускаць паветраных змеяў, спартыўныя мадэлі лятальных апаратаў, у тым ліку і некіруемыя, у ахоўных зонах паветраных ліній і паблізу іх;
  • разбіваць ізалятары на апорах, пасля чаго сама апора і паверхня зямлі ў радыусе 10 метраў аказваецца пад небяспечным “крокавым” напружаннем.

Да абарванага провада або які правіс нельга не толькі дакранацца, але і падыходзіць на адлегласць бліжэй за 10 метраў – гэта ўяўляе смяротную небяспеку.

У выпадку паражэння чалавека электрычным токам неадкладна выклікайце “хуткую дапамогу”.

Пры выяўленні ўказаных парушэнняў просім паведамляць у Дзятлаўскі раён электрычных сетак па тэлефоне 2-10-36.

В. ПЯТРАШ,
дзяржаўны інспектар па энерганаглядзе

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

20 марта, 2025
Церемония инаугурации Президента Беларуси состоится 25 марта
«Встречная полоса!»

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации