Падарожжа ў памяць

Навучэнцы 5 “Б” класа сярэдняй школы №1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы пабывалі на экскурсіі ў горадзе Мінску.

Галоўнай мэтайпаездкі стала наведванне мемарыяльнага комплексу “Курган Славы”. Гэты знакаміты мемарыял размешчаны побач з вёскай Слабада Смалявіцкага раёна. На яго тэрыторыі дзяцей чакаў яшчэ адзін цікавы аб’ект – музей ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам, створаны ў чэрвені 2004 года.

Наведванне Кургана Славы для навучэнцаў стала не проста экскурсіяй, а важным урокам патрыятызму і грамадзянскасці. Яны яшчэ раз усвядомілі, як важна памятаць подзвіг нашых продкаў, берагчы мір і быць дастойнымі нашчадкамі герояў.

Чым жыве “Усмешка”

Горад Дзятлава на некалькі гадзін ператварыўся ў жывы лабірынт з даўніны, памяці і дзіцячага смеху. Гэта выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы выйшлі на фотаквэст, узброіўшыся толькі канвертамі з загадкавымі фрагментамі. Ім трэба было пазнаць у гэтых чорна-белых дэталях Палац Радзівілаў, касцёл і манумент “Дзеці ліхалецця”, а потым зрабіць незвычайнае фота ў кожнай з гэтых мясцін.Напэўна, цяпер ніхто з іх не пройдзе міма гэтых аб’ектаў горада, не ўспомніўшы тую раніцу, беганіну, спрэчкі і тое самае імгненне, калі кавалачак чорна-белай фатаграфіі раптам супаў з жывым, цёплым, сапраўдным горадам.

Незвычайны шахматны турнір стварыў у летніку сапраўдны ажыятаж. Яго ініцыятарам стаў протаіерэй Валерый Мануйла. Спачатку святар прапанаваў згуляць адну партыю самым смелым. Пасля таго, як ён за пяць хвілін паставіў мат “бываламу” лагернаму чэмпіёну, чарга з жадаючых паспрабаваць свае сілы выстраілася. Айцец Валерый ахвотна тлумачыў дзецям памылкі, падказваў дэбюты, а прайграўшых бласлаўляў на рэванш. “Галоўнае – не баяцца прайграваць, пройгрыш – лепшы настаўнік”, – усміхаўся ён дзецям.

Лета, праца і творчасць!

У Гезгалаўскай сярэдняй школе імя М. І. Нядзеліна пачаў сваю працу летнік працы і адпачынку “Юныя памочнікі”. Гэта не проста летні вольны час, а магчымасць для падлеткаў 14-16 гадоў цікава правесці канікулы, далучыцца да працы і даведацца больш аб родным краі.

На працягу змены старшакласнікі працуюць на палях КСУП “Жукоўшчына” ў якасці паляводаў, а таксама паглыбляюць свае веды аб сельскагаспадарчых прафесіях, задумваюцца аб сваім прафесійным самавызначэнні.

Выхаванцаў чакаюць цікавыя заняткі, спартыўныя мерапрыемствы, экскурсіі.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…

5 часов ago

За рулём камбайна – чалавек-эпоха

Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…

6 часов ago

Александр Губко: от деревни Ходевляны до вершин медицинской науки

У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…

6 часов ago

Cоциальные работники обеспечены теплыми жилетами со светоотражающими элементами

С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…

6 часов ago

Александр Лукашенко в Могилевской области ознакомится с реализацией проектов в сфере АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…

7 часов ago

Мая Дзятлаўшчына. Адкрыты новы ФАП у вёсцы Руда Яварская

Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…

7 часов ago