Падарожжа ў свет прафесій

Выхаванцы аздараўленчага  лагера “Сузор’е адкрыццяў” Раклевіцкай    пачатковай школы  адправіліся ў падарожжа ў Дзятлава. Цікавая сустрэча адбылася з работнікамі Белаграпрамбанка, кінатэатра “Спадарожнік”, супрацоўнікамі РАНС. 

У банку дзецям расказалі, якія аперацыі ён выконвае, чым займаецца кансультант, касір, вартаўнік, паказалі банкамат і прынцып яго работы. У канцы экскурсіі ўручыла памятныя падарункі.

У кінатэатры “Спадарожнік” выхаванцы наведалі музейны пакой “Час. Кіно. Жыццё”, убачылі рэтра-абсталяванне, ацанілі сучасныя тэхналогіі, даведаліся  пра новыя і забытыя прафесіі, паглядзелі зборнік мультфільмаў. 

Работнік РАНС правяла са школьнікамі інтэрактыўны навучальны занятак “Паводзіны ў экстрэмальных сітуацыях”. Дзеці паўтарылі правілы бяспекі пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, наведалі інтэрактыўныя пляцоўкі адукацыйнага цэнтра бяспекі і навучыліся правільна рэагаваць на складаныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць у жыцці кожнага чалавека.

З “Усмешкай” пазнавальна і цікава

Дзень роднага краю сустрэў выхаванцаў лагера “Усмешка” сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча ў школьнай бібліятэцы. Дзецям прэзентавалі новыя кнігі пра Беларусь, віктарына “100 і 1 пытанне аб Беларусі” дазволіла выхаванцам вярнуцца ў мінулае роднага краю і ўзгадаць яго гісторыю. Любоў да сваёй зямлі хлопчыкі і дзяўчынкі адлюстравалі ў конкурсе малюнкаў “Беларусь у маім сэрцы”.

А яшчэ ў гэты дзень выхаванцы імкнуліся дасягнуць вышыняў у спорце: яны паўдзельнічалі ў спартландыі “Шлях да рэкордаў”.

Не менш цікавым стаў паход у кінатэатр “Спадарожнік”. Разам з героямі казкі “Тры прынцэсы” дзеці праходзілі выпрабаванні, каб перамагчы зло. Як і ў сапраўдным жыцці, сяброўства, сіла, розум і прыгажосць атрымалі верх.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ПРО:Безопасность. Чтобы дома было тепло и безопасно

Ежегодно с наступлением холодов увеличивается количество пожаров в частном секторе. С начала года на Дятловщине…

8 минут ago

Дапамажыце знайсці чалавека

У канцы 2024 года паехаў на заробкі ў Расійскую Федэрацыю з вёскі Яцвезь Дзятлаўскага раёна…

14 минут ago

Стартовал 5-й сезон проекта по футболу «ЧЕМПИОН»

В Дятлово стартовал 5-й сезон проекта по футболу «ЧЕМПИОН», который проводится при поддержке Ассоциации «Белорусская…

56 минут ago

Дань уважения и праздник для души: экскурсионная поездка посвященная Дню пожилых людей

В честь светлого и доброго праздника — Дня пожилых людей — профсоюзный комитет УЗ «Дятловская…

1 час ago

Ведае ўчастковы. Дакументы ў залог браць нельга

Пытанне: якая адказнасць прадугледжана за незаконнае адабранне або прыняцце ў залог дакументаў? Адказвае ўчастковы інспектар…

2 часа ago

Александр Лукашенко — педагогическим работникам: обучая и воспитывая детей, вы строите будущее Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…

18 часов ago