Падарожжа ў свет прафесій
Выхаванцы аздараўленчага лагера “Сузор’е адкрыццяў” Раклевіцкай пачатковай школы адправіліся ў падарожжа ў Дзятлава. Цікавая сустрэча адбылася з работнікамі Белаграпрамбанка, кінатэатра “Спадарожнік”, супрацоўнікамі РАНС.

У банку дзецям расказалі, якія аперацыі ён выконвае, чым займаецца кансультант, касір, вартаўнік, паказалі банкамат і прынцып яго работы. У канцы экскурсіі ўручыла памятныя падарункі.

У кінатэатры “Спадарожнік” выхаванцы наведалі музейны пакой “Час. Кіно. Жыццё”, убачылі рэтра-абсталяванне, ацанілі сучасныя тэхналогіі, даведаліся пра новыя і забытыя прафесіі, паглядзелі зборнік мультфільмаў.
Работнік РАНС правяла са школьнікамі інтэрактыўны навучальны занятак “Паводзіны ў экстрэмальных сітуацыях”. Дзеці паўтарылі правілы бяспекі пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, наведалі інтэрактыўныя пляцоўкі адукацыйнага цэнтра бяспекі і навучыліся правільна рэагаваць на складаныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць у жыцці кожнага чалавека.
З “Усмешкай” пазнавальна і цікава

Дзень роднага краю сустрэў выхаванцаў лагера “Усмешка” сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча ў школьнай бібліятэцы. Дзецям прэзентавалі новыя кнігі пра Беларусь, віктарына “100 і 1 пытанне аб Беларусі” дазволіла выхаванцам вярнуцца ў мінулае роднага краю і ўзгадаць яго гісторыю. Любоў да сваёй зямлі хлопчыкі і дзяўчынкі адлюстравалі ў конкурсе малюнкаў “Беларусь у маім сэрцы”.

А яшчэ ў гэты дзень выхаванцы імкнуліся дасягнуць вышыняў у спорце: яны паўдзельнічалі ў спартландыі “Шлях да рэкордаў”.
Не менш цікавым стаў паход у кінатэатр “Спадарожнік”. Разам з героямі казкі “Тры прынцэсы” дзеці праходзілі выпрабаванні, каб перамагчы зло. Як і ў сапраўдным жыцці, сяброўства, сіла, розум і прыгажосць атрымалі верх.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga