Святочны канцэрт, прысвечаны Дню Канстытуцыі, адбыўся ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Яго гасцямі сталі прадстаўнікі раённай улады, работнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, а таксама юныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ў гэты святочны дзень атрымалі свае першыя пашпарты.
Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік.
— Асноўная ідэя Канстытуцыі — служыць грамадству, служыць людзям. Дзяржава павінна працаваць на дабрабыт т поспех кожнага з яе грамадзян. У той жа час кожны грамадзянін нашай краіны павінен усведамляць уласную адказнасць за выкананне канстытуцыйных нормаў, за наша цяперашняе і будучыню, — адзначыў Аляксандр Міхайлавіч.
Святочную праграму да Дня Канстытуцыі падрыхтавалі работнікі культуры раёна, юныя таленты сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, Гезгалаўскай і Вензавецкай школаў. У час мерапрыемства прагучалі песні на беларускай і рускай мовах, прысвечаныя Беларусі і яе грамадзянам.
Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…