Своеасаблівым падарункам да надыходзячых навагодніх і калядных святаў для дзятлаўчан стаў канцэрт Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”, які 7 снежня прайшоў у раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.

“Песняры” – своеасаблівая музычная візітная картка Беларусі. Хоць сёння ўдзельнікамі ансамбля, заснаванага ў савецкія часы, з’яўляюцца іншыя выканаўцы, аднак песні, якія яны выконваюць, застаюцца любімымі ўсімі. Новыя артысты з маладымі галасамі добра ўліліся ў ансамбль і прывабліваюць на канцэрты не толькі сталых людзей, але і сваіх равеснікаў. Доказам таму было выступленне ў Дзятлаве.

Канцэрт прайшоў з аншлагам. Апладысменты не змаўкалі. Гучалі песні як з новага альбома “Продолжение”, так і ўсімі вядомыя хіты, якія зал хорам падпяваў артыстам – “Беловежская пуща”, “За полчаса до весны”, “Касіў Ясь канюшыну”, “Старый клён”, “Родина моя, Белоруссия”.

Увесь вечар у зале панавала цёплая, сяброўская, па-дамашняму ўтульная атмасфера. Пэўна, гэта таму, што адным з удзельнікаў ансамбля з’яўляецца наш зямляк, ураджэнец Дзятлаўскага раёна Аляксандр Жых. Таленавіты, вясёлы, адкрыты малады чалавек, які не толькі парадаваў землякоў цудоўным выкананнем песняў, але і здзівіў ігрой на беларускіх народных духавых інструментах (і нават на валынцы).

“Бывайце здаровы, жывіце багата” была апошняй песняй- развітаннем “Песняроў” для дзятлаўчан. Спадзяёмся, што гэта развітанне будзе да хуткай сустрэчы, і яшчэ не адной.

Святлана ГРЫШЫНА
Фота і відэа Вольгі ЮШКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Польза рапсового масла
Главная елка города засияет яркими огнями 12 декабря
Можно ли заём денег оформить через нотариуса?

Похожие публикации