У Гродне прайшла праваздачна-выбарчая канферэнцыя Гродзенскага абласнога камітэта КПБ.

Па выніках работы за справаздачны перыяд Дзятлаўская раённая арганізацыя Кампартыі Беларусі адзначана як адна з лепшых на Гродзеншчыне. За асабісты ўклад у развіццё камуністычнага руху першы сакратар раённага камітэта КПБ Дзмітрый Малочка адзначаны Падзякай Гродзенскага абласнога камітэта КПБ.

Дзмітрый Аляксандравіч падрабязней расказаў аб сходзе і бліжэйшых партыйных планах:

– У Гродне праходзіў круглы стол, прысвечаны 80-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці і справаздачна-выбарчая канферэнцыя Гродзенскага абласнога камітэта КПБ, на якую былі запрошаны прадстаўнікі 25 раённых і гарадскіх арганізацый, у тым ліку Дзятлаўшчыны. У час свайго даклада кіраўнік абласнога камітэта Жанна Грыцкевіч адзначыла значную работу, праведзеную ў Дзятлаўскай арганізацыі за апошнія два гады. За гэты час лік членаў партыі павялічыўся больш чым у тры разы. Наша камуністычная арганізацыя – адна з самых маладых у вобласці, сярэдні ўзрост партыйцаў 45 гадоў, з іх 7 чалавек да 35 гадоў. Мы займаем лідзіруючыя пазіцыі па адлічэнні партыйных узносаў і ўдзеле ў грамадска-палітычных мерапрыемствах у сваім раёне. Была адзначана работа дзятлаўчан у час электаральнай кампаніі і выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і Саветы дэпутатаў усіх узроўняў. Кандыдатамі ў дэпутаты ад Кампартыі сталі пяць чалавек, два з іх былі абраны ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Таксама камуністы працавалі назіральнікамі на выбарах. Адказна было выступаць перад аднапартыйцамі, прадстаўляючы свой раён.

У сваёй прамове падзяліўся вопытам і метадамі работы, адказаў на пытанні. У час канферэнцыі я быў абраны ў абласны камітэт Камуністычнай партыі, а таксама дэлегатам XV з’езда Камуністычнай партыі Беларусі ад Гродзенскай вобласці, які адбудзецца 6 лістапада ў Мінску.

– Якія найбліжэйшыя планы арганізацыі?

– Актыўна ўключаемся ў электаральную кампанію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мы ўжо падалі ў ЦВК спіс назіральнікаў з ліку партыйцаў, таксама плануем наша прадстаўніцтва ва ўчастковых выбарчых камісіях, у першую чаргу на Казлоўшчынскім і Войневіцкім участках. У бліжэйшы час плануецца сустрэча актыву Камуністычнай партыі з кіраўніцтвам раёна, дзе будуць абмеркаваны актуальныя пытанні. Таксама наша раённая арганізацыя прыме самы актыўны ўдзел у святочных і тэматычных мерапрыемствах да 80-годдзя Вялікай Перамогі.

Наталля АВЯРЧУК
Фота ўдзельнікаў канферэнцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации