Categories: Падзеі

Камп’ютарная гульня «Патрыёт» ад наваельнянскіх школьнікаў

Вучні 11 класа Наваельнянскай сярэдняй школы Максім Калюта і Ілья Радзюк пад кіраўніцтвам настаўніка інфарматыкі Валерыя Віктаравіча Нагорнага стварылі камп’ютарную гульню «Патрыёт», прысвечаную 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, скіраваную на развіцце інтэлектуальных, патрыятычных і творчых якасцяў школьнікаў. Іх праект ужо прымаў удзел у абласным этапе рэспубліканскага канкурсу ГА «БРСМ» «Патрыёт. by» і заняў другое месца.

На гэты раз школьнікі вырашылі прадаставіць свае распрацоўкі на традыцыйны конкурс Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «100 ідэй для Беларусі». У вобласці іх ідэю палічылі цікавай і перспектыўнай. Цяпер камп’ютарная гульня «Патрыёт», створаная ў Наваельні, паспрабуе заваяваць сваіх прыхільнікаў на рэспубліканскім этапе конкурсу.

Карэспандэнтка газеты пацікавілася ў навучэнцаў, што сабой уяўляе іх праект, ці можа ён быць развіты і дапоўнены.

Ідэямі і планамі надалей падзяліўся Максім Калюта:
— Мы, як прадстаўнікі моладзі, лічым, што выхаванню патрыятызму ў школьнікаў садзейнічаюць цікавыя формы работы. Да іх адносяцца і камп’ютарныя гульні, сёння вельмі папулярныя сярод навучэнцаў. Нашу гульню «Патрыёт» упэўнена можна назваць «інтэлектуальнай». Яна створана з дапамогай праграмы AutoPlay Media Studio, прызначанай не толькі для стварэння меню аўтазапускаў дыскаў, але і электронных дапаможнікаў, фотаальбомаў і камп’ютарных гульняў. Дадаткова выкарыстоўвалася і праграма «Фоташоп». Стварэннем міні-гульняў мы цікавіліся і раней, а ў мінулым годзе з’явілася рэальная магчымасць зрабіць штосьці сваё і прыняць удзел у конкурсе, а значыць, даведацца, як нашу работу ацэніць журы.

Гульня «Патрыёт» працуе на любой аперацыйнай сістэме Windows, пачынаючы з версіі 98 і вышэй, працэсар Pentium 4, мінімальная аперацыйная памяць 128 Мб. Меню гульні мае ўкладкі «Пачаць гульню», «Правілы», «Аб праекце», «Аўтары праекта».

Інтэрактыўная камп’ютарная гульня «Патрыёт» складаецца з дзвюх зместавых частак: «Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны» і «Знаўца ўзбраення». Першая частка — гэта віктарына з 30 пытанняў для ўзроставай катэгорыі школьнікаў 13-15 гадоў. Пытанні размешчаны па павелічэнні ступені складанасці, на кожнае з іх ёсць 3 варыянты адказаў. Пры правільным адказе ўдзельнік пераходзіць на новы ўзровень, пры памылковым — вяртаецца ў меню гульні.

Другі блок гульні «Знаўца ўзбраення» таксама ў форме віктарыны, толькі ў якасці адказаў даюцца фотаздымкі ўзбраення. Пры памылковым адказе ігрок знаёміцца з гісторыяй варыянта ўзбраення для пашырэння свайго кругагляду. У час праходжання некаторых пытанняў ёсць магчымасць пазнаёміцца з гістарычнымі героямі, якія карысталіся такім узбраеннем. Дарэчы, гульню можна дапрацоўваць: за аснову браць любы адрэзак гісторыі.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Алена Мікалаеўна Гарановіч расказала, што наваельнянскія школьнікі збіраюцца і далей развіваць сваю ідэю — тэхнічна ўдасканаліць гульню, пакласці ў аснову новых віктарынаў краязнаўчыя матэрыялы. Справа ў тым, што ў школе пад кіраўніцтвам Т. У. Крывені ствараецца летапіс пасёлка ў гады Вялікай Айчыннай вайны, збіраюцца матэрыялы аб 89 гвардзейскім палку легендарных «кацюш», 46 жаночым авіяпалку «Начныя ведзьмы», 169 стралковай Рагачоўскай дывізіі, якія размяшчаліся на гэтай тэрыторыі. Выпускнікі збіраюцца перадаць свой вопыт іншым вучням школы, якія змогуць стварыць блок гульняў рознай накіраванасці і не толькі гістарычнай. Магчыма праз некалькі гадоў ва ўстанове з’явіцца цэлая медыятэка. А ў бліжэйшы час гульня «Патрыёт» будзе размешчана на новым школьным сайце, які запаўняецца.

А пакуль застаецца пажадаць хлопцам поспехаў і чакаць вынікаў рэспубліканскага этапу конкурсу «100 ідэй для Беларусі».

Гутарыла І. КАЎКЕЛЬ

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

1 день ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

1 день ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

2 дня ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

2 дня ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

2 дня ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

2 дня ago