У Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў фестываль педагагічных ідэй і рашэнняў “Прызванне – педагог”. Мерапрыемства сабрала самых яркіх і неабыякавых маладых педагогаў са стажам працы да трох гадоў.

У ім прынялі ўдзел 19 каманд з розных куткоў Гродзенскай вобласці. Кожная прывезла свой погляд на тое, як застацца ў прафесіі, не выгараць і не здацца. Каманда Дзятлаўскага раёна “10 балаў” аказалася ў ліку пераможцаў фестывалю. У яе састаў увайшлі педагогі Круцілавіцкай базавай школы Карына Шляйко і Вераніка Няволіна, Вензавецкай базавай школы – Дар’я Акуновіч і Хвінявіцкай сярэдняй школы – Ангеліна Кароль пад кіраўніцтвам педагога-настаўніка, настаўніцы англійскай мовы Круцілавіцкай базавай школы Карыны Папко.

У першы дзень фестывалю каманда прадстаўляла творчую візітку “Антыкрызісны навігатар, або Як застацца ў гульні?”. Другі дзень быў прысвечаны сур’ёзнай метадычнай рабоце: удзельнікі па секцыях абаранялі дамашняе заданне “Урок без фальшу: новая эра хатніх заданняў”. У цэнтры абмеркавання – боль сучаснай школы: вучні масава выкарыстоўваюць нейрасеткі і рашальнікі, настаўнікі ў паніцы, бацькі ў роспачы. Маладыя педагогі прапанавалі сумленныя, працоўныя і творчыя рашэнні, дзяліліся знаходкамі, спрачаліся, натхнялі адзін аднаго.

Творчае прадстаўленне-прывітанне каманды Дзятлаўскага раёна журы назвала адным з лепшых – за шчырасць, энергію і той самы “агеньчык”, без якога немагчыма сапраўдная педагогіка.

Фестываль “Прызванне – педагог” яшчэ раз даказаў: за маладымі настаўнікамі Гродзеншчыны – будучыня. Яны не баяцца выклікаў, не хаваюцца ад тэхналогій і не гуляюць у фальшывыя гульні. Яны мяняюць адукацыю тут і цяпер. І робяць гэта на ўсе 10 балаў.

Сяргей ГУЗОЎСКІ,
дырэктар Круцілавіцкай базавай школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Роднае, сваё – для кожнага з нас
Боевая ничья

Боевая ничья

1 июня, 2026
1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей

Похожие публикации