У гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшоў традыцыйны раённы калядны турнір па валейболе на прызы Дзятлаўскага благачыння.
Сёлета ў ім удзельнічалі каманды гарадскіх установаў адукацыі: гімназіі № 1, сярэдніх школ № 1 і № 3 горада Дзятлава. Арганізатарамі турніру выступілі Дзятлаўская царкоўная акруга, аддзел адукацыі райвыканкама і раённы фізкультурна-спартыўны клуб.
Павіталі ўдзельнікаў спаборніцтваў і пажадалі ім паспяховай гульні благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель, клірык сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай іерэй Сцепановіч і метадыст аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Пазняк.
– У гэтыя святочныя дні мы праслаўляем вялікую падзею Нараджэння Хрыстова, якая адбылася на зямлі больш за 2 тысячы гадоў таму дзеля ўратавання нашых несмяротных душаў, – звярнуўся да ўдзельнікаў турніру Іаан Кісель. – Каб наблізіцца да Царства Нябеснага, нам важна тут, на зямлі, набыць такія добрыя якасці, як цярпенне, павага, вытрымка, у іх умацаванні спорт таксама моцна дапамагае. Спадзяюся, што гэта сяброўская сустрэча ўсім прынясе станоўчыя эмоцыі. Жадаю ўдачы і прашу праявіць у адносінах да сапернікаў стрыманасць, цярплівасць і міласэрнасць.
Пасля сумеснай малітвы каманды выйшлі на пляцоўку пры падтрымцы балельшчыкаў і сваіх трэнераў. Кожная з каманд правяла да трох партый, у выніку чаго размеркаваліся прызавыя месцы.
Пераможцай каляднага турніру стала каманда сярэдняй школы № 3, якая атрымала кубак і дыплом, сярэбранымі прызёрамі сталі валейбалісты гімназіі № 1, на трэцім месцы замацаваліся спартсмены сярэдняй школы № 1.
Эмоцыямі і ўражаннямі падзяліўся капітан каманды-пераможцы, адзінаццацікласнік Ягор Кедзік:
– Наша зборная была ўтворана ў лютым 2020 года, у яе ўваходзяць юнакі і дзяўчаты, вучні старэйшых класаў школы. Мы рэгулярна наведваем трэніроўкі, дзе нас навучылі правільна размінацца, каб гульня была бяспечнай, зладжана іграць, адчуваць адзін аднаго на пляцоўцы і падтрымліваць. Да турніру нас падрыхтаваў выдатны трэнер Віктар Добыш, вялікае дзякуй яму за ўклад у нашу перамогу. Разам мы праглядалі мінулагоднія гульні і аналізавалі памылкі, каб самім не паўтараць іх. На маю думку, мы сёння перамаглі, бо змаглі адкінуць хваляванне і сканцэнтравацца. Усе каманды выступалі дастойна. Віншую ўдзельнікаў турніру з Нараджэннем Хрыстовым і добрым спартыўным вынікам.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…