Клопат, гэта значыць увага да іншых, — ёсць аснова добрага жыцця, аснова добрага грамадства. (Канфуцый, кітайскі мудрэц, мысліцель, філосаф)
У аснове вучэння Канфуцыя, якому належыць статус аднаго з найвялікшых мысліцеляў старажытнага свету, ляжала натуральная чалавечая патрэба ў шчасці, разглядаліся рознабаковыя пытанні жыццёвага дабрабыту і этыкі.
Мінулі стагоддзі, а патрэбы чалавека ў шчасці і дабрабыце засталіся нязменнымі.
Чалавеку неабходны клопат. Толькі да яго ён прывязваецца па-сапраўднаму. Добрае слова, добрая справа, мілая ўсмешка, знакі ўвагі робяць шчаслівымі, як дарослых так і дзяцей. Колькі радасці адчувае дзіця, якому падарылі прыгожы заплечнік з усім неабходным для школы, а як свеціцца твар бабулі, якой прынеслі звычайны набор прадуктаў — хлеб, малако, батон….
Усё гэта навявае на мяне свае ўспаміны пра дзяцінства. Асабліва памятаю нядзельку: па хаце вітае пах смачнай ежы, матуля ў печы запякае бабку, сонейка ласкава свеціць у акенца, быццам кажа:“Пара ўставаць”. А матуля ў гэты час папраўляе коўдру – няхай яшчэ паспіць. І я адчуваю сябе самай шчаслівай на свеце.
Дык чаму мы, стаўшы дарослымі, губляем гэтае непаўторнае пачуццё быць шчаслівымі? Ёсць свет вакол нас, ёсць родныя, калегі па працы, сябры. Ёсць любоў, якая раўняецца – клопат.
Аказваецца, як мала нам трэба для шчасця!
Важна разгледзець яго сярод бытавых і жыццёвых праблем, навучыцца шанаваць і быць удзячным.І тады свет вакол нас зайграе рознакаляровымі фарбамі і захочацца сказаць: “Жыццё, я цябе люблю!”.
Наталля КАЛОДКА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…
Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…
Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…
Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…
Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…
Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…