Калонка рэдактара. Быць сумленнымі перад сабою

Сапраўдная цана дапамогі заўсёды знаходзіцца ў прамой залежнасці ад таго, якім чынам яе аказваюць. (Сэмюэл Джонсан)

Жыццё чалавека і доўгае, і кароткае адначасова, але якое б яно ні было, без цяжкасцей і выпрабаванняў не абыходзіцца. Усе мы чакаем, калі ж настане тая белая паласа і скончыцца чорная. І добра, калі побач з чалавекам ёсць людзі, якія могуць стаць падтрымкай і апорай у цяжкую хвіліну.

Ці здаралася вам быць у сітуацыі, калі твайму блізкаму чалавеку, сябру дрэнна, а ты не ведаешь, што зрабіць, чым дапамагчы? Я маю на ўвазе тыя выпадкі, калі, як кажуць у народзе, “баліць душа”. Лекаў ад гэтай хваробы яшчэ не прыдумалі і ці прыдумаюць калі-небудзь?

Вядома, усё залежыць ад абставінаў: дзесьці трэба памаўчаць, дзесьці паслухаць, а дзесьці сказать “правільныя” словы. Словы, якія б не сталі парадамі “вось так рабі, жыві…”, а словы, якія б сталі лекамі для той самай душы.

А ці ўмеем мы гаварыць менавіта тыя словы, што патрэбны чалавеку? І ці ўсе тыя словы, што нам гавораць, ідуць ад чыстага сэрца? Ці “бо так патрэбна”, “так прынята”? Тады навошта? Быццам існуюць нейкія меркі.

Я лічу, што ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі не павінна быць ніякіх мерак. Не трэба памыляцца і ўводзіць у зман іншых. Шчырасць, сумленнасць і справядлівасць павінны быць асноўнымі спадарожнікамі ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі.

“Сапраўдныя”, “шчырыя” людзі на ўзроўні інтуіцыі адчуваюць, як неабходна сябе павесці, таму што ведаюць чалавека. Нават маўчанне на працягу некаторага часу можа быць цалебным, бо чалавеку неабходна застацца адзін на адзін з сабою, нешта зразумець. Ці наадварот, паспрабаваць уцягнуць у якую-небудзь справу, каб адцягнуць ад цяжкіх думак. А можа, проста зладзіць вячэру і даць магчымасць выгаварыцца, каб стала лягчэй. Адзінага рэцэпта няма. Галоўнае – быць адкрытымі, быць побач, не пакідаць аднаго, зрабіць так, каб цана дапамогі была сапраўднай. Зразумела, што такая дапамога патрэбна людзям, у жыцці якіх здарылася сапраўды нешта цяжкае, трагічнае.

Але не трэба і перайсці іншую грань. Дапамагаючы сілай, можна пазбавіць чалавека самастойнасці, перашкодзіць узяць адказнасць

за сваё жыццё. Чалавек і сам павінен умець папрасіць дапамогі, і нічога ў гэтым ганебнага няма, а яшчэ і ўмець гэтую дапамогу прыняць і быць удзячным.

Так ці інакш, кожны зробіць свой выбар – і той, каму дапамагаюць, і той, хто дапамагае: дапамагаць ці не дапамагаць, прасіць дапамогі або не прасіць. Галоўнае – быць максімальна сумленнымі перад сабою.

Наталля КАЛОДКА

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

9 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

10 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

11 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

11 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

12 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

13 часов ago