Штодзень на перапісны ўчастак, што знаходзіцца ў будынку Дзятлаўскага райвыканкама па адрасе: вуліца Леніна, 18, прыходзіць чалавек 20-30.
Гэта людзі, якія вырашылі не чакаць перапісчыка дома.
Калі карэспандэнты газеты наведаліся на перапісны ўчастак, там якраз праходзіла перапіс супрацоўніца аддзела статыстыкі Тамара Сцяпанаўна Патыш. У яе пацікавіліся пра лёгкія і “цяжкія” пытанні перапісу.
– Тамара Сцяпанаўна, якое пытанне асабіста для вас самае лёгкае?
– Вядома ж, пра сямейнае становішча.
– А якія цяжкаватыя?
– Лічу, што гэта пытанні, якія тычацца садоўніцтва. Калегі таксама дзяліліся інфармацыяй, што некаторыя людзі, асабліва пажылыя, насцярожана ставіліся да пытанняў пра колькасць жывёлы ў гаспадарцы. А пасля тлумачэнняў – адказвалі.
– А ці памятаеце перапіс 2009 года?
– Так, была перапісчыкам. І пытанняў было намнога больш. Да таго ж, камп’ютара не было ў дапамогу, усё – на паперы. Цяпер – намнога лягчэй і прасцей. Часу чалавек не затрачвае шмат на адказы. Лічаныя хвіліны – і перапіс пройдзены.
Іна ЯЎСЕЙЧЫК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…