Штодзень на перапісны ўчастак, што знаходзіцца ў будынку Дзятлаўскага райвыканкама па адрасе: вуліца Леніна, 18, прыходзіць чалавек 20-30.

Гэта людзі, якія вырашылі не чакаць перапісчыка дома.

Калі карэспандэнты газеты наведаліся на перапісны ўчастак, там якраз праходзіла перапіс супрацоўніца аддзела статыстыкі Тамара Сцяпанаўна Патыш. У яе пацікавіліся пра лёгкія і “цяжкія” пытанні перапісу.

 

– Тамара Сцяпанаўна, якое пытанне асабіста для вас самае лёгкае?

– Вядома ж, пра сямейнае становішча.

– А якія цяжкаватыя?

Лічу, што гэта пытанні, якія тычацца садоўніцтва. Калегі таксама дзяліліся інфармацыяй, што некаторыя людзі, асабліва пажылыя, насцярожана ставіліся да пытанняў пра колькасць жывёлы ў гаспадарцы. А пасля тлумачэнняў – адказвалі.

– А ці памятаеце перапіс 2009 года?

Так, была перапісчыкам. І пытанняў было намнога больш. Да таго ж,  камп’ютара не было ў дапамогу, усё – на паперы. Цяпер – намнога лягчэй і прасцей. Часу чалавек не затрачвае шмат на адказы. Лічаныя хвіліны – і перапіс пройдзены.

Іна ЯЎСЕЙЧЫК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

 

Похожие публикации