Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці выяўлены парушэнні пры правядзенні капітальнага і бягучага рамонтаў жыллёвага фонду, а таксама асобныя праблемныя пытанні, на якія трэба звярнуць увагу.

Калі капітальны рамонт жыллёвага фонду ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў і сродкаў адлічэнняў грамадзян, якія выплачваюцца імі штомесяц, то выкананне работ па бягучым рамонце месцаў агульнага карыстання (пад’ездаў) жылых дамоў ажыццяўляецца за кошт сродкаў уласнікаў і наймальнікаў жылых памяшканняў.

Планавы рамонт правядуць у пад’ездзе, калі ён уключаны ў гадавы план рамонтаў жылога фонду.

Пазапланавы рамонт праводзіцца ў выпадках, калі выяўлены нездавальняючы тэхнічны ці эстэтычны стан пад’езда.

Усю арганізацыйную работу па правядзенні бягучага рамонту жыллёвага фонду бяруць на сябе жыллёва-эксплуатацыйныя службы, якія штогод складаюць яго гадавы план ў тэрмін да 1 лютага размяшчаюць на сайце арганізацыі ЖКГ або інфармуюць іншым спосабам у даступным для спажыўцоў месцы.

Не пазней як за дзесяць дзён да пачатку рамонту павінен праводзіцца агульны сход жыхароў, на якім неабходна вызначыць віды работ, разгледзець пытанне аб заключэнні дагавора.

Пры бягучым рамонце распрацоўка праектнай дакументацыі не патрабуецца, складаецца толькі дэфектны акт і лакальны каштарыс.

Звяртаем увагу на важнасць заключэння дагавораў у пісьмовым выглядзе і яго падпісання ўласнікамі і наймальнікамі кватэр. Толькі ў такіх выпадках можна скарыстацца правам, прадугледжаным Законам “Аб абароне правоў спажыўцоў”.

Таццяна СЛАБЫШ,

намеснік старшыні КДК Гродзенскай вобласці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Лето — время укрепить здоровье лесными дарами

Лесные ягоды — это природный источник витаминов, антиоксидантов и дубильных веществ. Они укрепляют иммунитет, защищают…

36 минут ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

3 часа ago

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

4 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

4 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

18 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

19 часов ago