18 кастрычніка ў раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Яго тэмы: “Традыцыі беларускага народа: шлях праз стагоддзі.

Захаванне і развіццё нацыянальнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь”; “Дыспансэрызацыя як метад ранняга выяўлення захворванняў, зніжэння ўзроўню смяротнасці. Правядзенне вакцынацыі супраць грыпу на тэрыторыі раёна”, “Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці за студзень-верасень 2018 года”, “Аб становішчы з пажарамі і гібеллю людзей ад іх і прымаемых мерах стабілізацыі”.

 

 

У Дзятлаўскім раёне працавала абласная інфармацыйная група, якую ўзначаліў начальнік упраўлення мастацтва, культурна-асветніцкіх установаў, народнай творчасці і навучальных установаў Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Давыдзік. Спецыялісты сустрэліся з жыхарамі Жукоўшчынскага сельскага савета і калектывам Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння.

– Дзяржава надае вялікае значэнне развіццю культуры. Пастаўлена задача – актывізаваць інтэлектуальныя і духоўныя сілы нашага народа, падтрымаць ініцыятывы, каб захаваць гістарычную спадчыну, падняць на новы ўзровень сучаснае мастацтва, выхаваць у грамадзян любоў да Айчыны, – адзначыў Сяргей Давыдзік. – Захаванню самабытнасці культуры нашага народа спрыяе Рэспубліканская праграма мерапрыемстваў па правядзенні ў Беларусі 2018-2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы.

У сферу культуры прыходзяць інфармацыйныя тэхналогіі. Так, у 2015 годзе быў створаны інтэрнэт-партал нацыянальных культурных каштоўнасцей, база даных якога змяшчае інфармацыю аб гісторыка-культурнай спадчыне, што апынулася за межамі Беларусі. Функцыянуе некалькі тысяч сайтаў, прысвечаных пытанням культуры і мастацтва. Праваднікамі культуры ў масы з’яўляюцца звыш 60 тысяч спецыялістаў. Штогод на тэрыторыі нашай краіны праходзіць каля 60 фестываляў рознага ўзроўню. Дарэчы, адно са знакавых культурных мерапрыемстваў – Дзень беларускай пісьменнасць – у наступным годзе пройдзе ў горадзе Слоніме. Шмат увагі надаецца захаванню помнікаў гісторыі, падтрыманню таленавітай моладзі, развіццю турызму. Цяпер асабліва важна не ўпусціць час, не страціць нашу духоўную сутнасць.

З дакладамі таксама выступілі раённы педыятр Дзятлаўскай ЦРБ Таццяна Чыгір, інспектар Дзятлаўскага РАНС Дзмітрый Бобін, галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Тамара Ляпешка. Ад іх удзельнікі сустрэчы даведаліся, што ў раёне актыўна ідзе вакцынацыя. Прышчэпку можна зрабіць на платнай і бясплатнай аснове. Абедзве вакцыны якасныя і зацверджаны Міністэрствам аховы здароўя. Цікава было даведацца, што да 2020 года ў Беларусі плануецца перакваліфікаваць тэрапеўтаў у дактароў агульнай практыкі, тым самым пашырыўшы іх функцыянал. А ратаўнікі парэкамендавалі вадзіцелям абавязкова мець у машыне спраўны вогнетушыцель, паколькі павялічылася колькасць пажараў з-за няспраўнасці вузлоў аўтамабіляў.

Ірына СТЫРНІК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации