Калейдаскоп узнагародаў Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”

Мінулы год склаўся для дзятлаўскіх сыраробаў паспяховым не толькі ў вытворчасці і экспарце прадукцыі, але і конкурсным жыцці. Нашы сыры і малочныя вырабы былі адзначаны шэрагам высокіх узнагарод нацыянальных і расійскіх конкурсаў, а таксама высока ацэнены народным журы. Аб папаўненні ў скарбонцы дасягненняў Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” расказалі галоўны тэхнолаг прадпрыемства Наталля Сёмуха і інжынер па стандартызацыі Кацярына Васюкевіч.

– Напрыканцы лютага ў Гродзенскім аблвыканкаме прайшла цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь 2024 года”, дзе сталі пераможцамі нашы сыры “Белорусский копченый” – у намінацыі “За поспехі ў імпартазамяшчэнні” і “Моцарелла пицца” – “Навінка года”. На конкурс “Прадэкспа-2024” мы заяўляліся па сямі пазіцыях, у пяці з іх “узялі” сярэбраныя медалі. Лаўрэатамі сталі сыры “Голландский новый молодой” з масавай доляй тлушчу 45 %, “Черный монах” з водарам грэцкага арэха, плаўлены сыр “Белорусский копченый”, масла салодкасметанковае “Крестьянское” – 72,5 % и салодкасметанковае несалёнае 82,5 %. Конкурс праходзіў шляхам закрытай дэгустацыі, прыемна, што журы высока ацаніла якасць і смак нашай прадукцыі. Таксама паспяхова выступілі мы на дэгустацыях сырных фестываляў, дзе ўдзельнічалі вытворцы сыру з усёй Беларусі. Канкурэнцыя была сур’ёзная, размеркаванне прызоў вырашалі нават не дзясятыя, а сотыя долі бала. У Навагрудку 2-м і 3-м месцамі былі адзначаны сыры “Сулугуни копченый” і “Рикотта”. У Гродне на народнай сырнай дэгустацыі “Касмічны смак” наш сыр “Прованс” стаў лепшым па меркаванні народнага журы ў намінацыі “Навінкі года”. Прыемнай нечаканасцю стала перамога ў конкурсе “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі”. Наш сыр “Пармезан” прызнаны лепшым у сваёй намінацыі, узнагарода хутка прыбудзе ў Дзятлава.

– Па-вашаму, у чым сакрэт такога поспеху прадукцыі?

– Стандартная лінія “Обрам” па вытворчасці сычужных і галандскіх сыроў працуе на нашым заводзе з 2008 года, за гэты час яна добра сябе праявіла. Функцыянуе пастаянна, вырабляючы каля 13 тон прадукцыі за суткі, участак па вытворчасці чэдарызаваных сыроў вырабляе 2,5 тоны ў суткі. Нягледзячы на аўтаматызацыю і сучасныя тэхналогіі, за кожным працэсам стаіць праца, вопыт і прафесіяналізм людзей. Можна сказаць, што дзятлаўскі сыр – гэта прадукт, зроблены з любоўю. У рэаліях высокай канкурэнцыі стаўка робіцца найперш на якасць прадукцыі: на нашым прадпрыемстве ўкаранёна сістэма якасці, згодна з якой кантроль ідзе ад паступлення сыравіны на працягу ўсяго тэхналагічнага працэсу да завозу ў гандлёвую сетку. Мы маем нават сертыфікат “халяль”, які дае права адгрузкі ў краіны Персідскага заліву. Пакупнікі любяць прадукты кампаніі “Молочный Мир” за тое, што яны 100 % натуральныя, без дабавак і раслінных тлушчоў, за гэта нашы сыры высока цэняць і на расійскім рынку, куды іх экспартуецца больш за 90 %. Сыравінная зона ў нас вялікая, стараннямі сельгаспрадпрыемстваў Дзятлаўшчыны аб’ём малака, якое пастаўляецца для перапрацоўкі, істотна павялічыўся, таму працуем на поўнай магутнасці і на пяцігодку якасці маем задумкі па пераўзбраенні вытворчасці.

– Раскажыце падрабязней аб планах на будучыню.

– З найбліжэйшых – мадэрнізаваць цэхі, павялічваць вытворчыя магутнасці, каб перапрацоўваць увесь актуальны аб’ём сыравіны, якую атрымліваем. Плануецца з’яўленне яшчэ аднаго сыраробнага ўчастка.

– Якімі навінкамі парадуеце пакупнікоў і аматараў вашай прадукцыі?

– Прадаўжаем выпуск традыцыйных сыроў, якіх на сёння каля 70 найменняў, яны занялі сваю нішу на рынку харчовай прадукцыі і атрымалі народнае прызнанне. У найбліжэйшых праектах – запуск лінейкі пастападобных плаўленых сыроў у стаканчыках па 130 і 340 грамаў. Абсталяванне закуплена, праходзіць наладку, цяпер распрацоўваем дызайн упакоўкі. Пачынаць будзем традыцыйнымі гатункамі “Сливочный”, “Янтарь”, шакаладным, а таксама варыянтамі з грыбамі, зелянінай і беконам. Спадзяёмся, што прадукт спадабаецца і знойдзе сваіх пакупнікоў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашалепшае #нашелучшее #награды

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

11 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

11 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

14 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

14 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

14 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

14 часов ago