У Дзятлаўскім цэнтры культуры адбылася пастаноўка спектакля “Калабанга. Прывітанне, Iнтернет.by”.
Перад прэм’ерай знаёмлюся з кіраўніком праекта Андрэем Квашэвічам.
– Андрэй Міхайлавіч, раскажыце, калі ласка, пра пастаноўку. Што чакае гледачоў?
– Спектакль, які сёння ўбачаць гледачы, – першы ў маштабах СНД.
Акрамя гэтага, Беларусь – першая краіна, якая паказала падобную тэатральную пастаноўку, асноўнае праблемнае пытанне якой: бяспека дзяцей у сетцы інтэрнэт. І гэта невыпадковая пастаноўка. Спектакль створаны на аснове вядомага расійскага мультсерыяла “Калабанга”. 1 снежня 2017 года мы прыступілі да стварэння спектакля. Гэта беларуская тэатральная пастаноўка.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр-пастаноўшчык – таленавітая сцэнарыст Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Святлана Навуменка. Мастацкі кіраўнік – народны артыст Паўночнай Асеціі-Аланія Мадэст Абрамаў. Самая вялікая каштоўнасць спектакля – акцёрскія саставы, якіх на сёння ў нас два. Гэта прафесійныя акцёры вядучых сталічных тэатраў.
Амаль за два з паловай месяца была праведзена складаная работа: створаны цудоўныя прафесійныя дэкарацыі, адпрацавана пастаноўка асвятлення, наладжана гукавое поле. З 13 лютага мы гастралюем па краіне.
На сёння артысты сыгралі ўжо больш за 60 спектакляў. Дзятлава па ліку 35-ы горад, які мы наведалі. Адметна тое, што ў госці да вас завіталі ўжо другі раз.
– Андрэй Міхайлавіч, у чым адметнасць спектакля?
– Пастаноўка абсалютна інтэрактыўная, жывая. Камунікатыўныя дзеянні, якія захапляюць юных гледачоў, дазваляюць весці жывыя стасункі. Па сутнасці, гэта дыялог паміж героямі-акцёрамі і гледачамі ў зале, спектакль не проста забава, а нясе ў сабе больш важны аспект – вучыць падрастаючае пакаленне правільна карыстацца інтэрнэтам. Разам з тым, гэта камедыйны спектакль, вясёлы, музычны.
– Чаму менавіта тэма бяспекі ў інтэрнэце вас зацікавіла?
– Я ўпэўнены, гэта тэма адна з самых балючых і важных у нашым грамадстве. Інтэрнэт усё больш захапляе людзей, ён адрывае дзяцей ад камунікатыўных стасункаў з сябрамі, бацькамі. Галоўнае своечасова растлумачыць дзецям, як правільна карыстацца “сусветным павуціннем”. Ад гэтага залежыць бяспека дзяцей.
– Як вас сустрэлі дзятлаўчане? – пытаюся ў суразмоўцы і чую ў адказ:
– Я хачу адзначыць, што Дзятлава – асаблівы горад. Я быў прыемна здзіўлены станоўчай атмасферай сустрэчы з гледачамі, калі мы ўпершыню прыехалі сюды. У нашым шчыльным графіку Дзятлава – першы горад сярод усіх, куды мы прывезлі спектакль другі раз. У вас ёсць свае героі-цацачнікі, якія ўдзельнічаюць у разнастайных прадстаўленнях. Менавіта таму ацэнка пастаноўкі нашага спектакля кіраўнікамі-тэатраламі Дзятлаўскага цэнтра культуры для нашага калектыву вельмі важная. Мне хацелася б сказаць шчырыя словы падзякі за дапамогу ў арганізацыйных пытаннях кіраўніцтву раёна, аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, дырэктару Цэнтра культуры і народнай творчасці.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Стоит почитать:
Гучаць “Мелодыі кахання” (+відэа)
В Дятлово состоялся районный смотр-конкурс исполнителей разговорного жанра, поэзии
Песня заваражыла. У Дзятлаве прайшоў конкурс «Песенны вернісаж» (+відэа)
У Дзятлаве адбылася пастаноўка спектакля “Колобанга. Привет, Интернет.by” (+відэа)
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…