Categories: Падзеі

Каб захаваць набыткі мінулых пакаленняў

У рамках святочнай акцыі “Квітней, Дзятлаўшчына, пад мірным небам Беларусі!”, прымеркаванай да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і юбілея горада Дзятлава, 28-29 чэрвеня ў арганізацыях і ўстановах нашага раёна праходзяць урачыстыя сходы і сустрэчы з ветэранамі працы.

Такое мерапрыемства ладзілася ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. На сустрэчу былі запрошаны ветэраны працы не толькі з райцэнтра, але і з іншых куткоў Дзятлаўшчыны. На жаль, не ўсе змаглі даехаць, але спецыялісты спадзяюцца, што ў іх абавязкова будзе магчымасць наведаць былых супрацоўнікаў дома.

У час урачыстай сустрэчы прысутных са святамі павіншавала дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык. Пажадала актыўнага даўгалецця, шчасця, здароўя, сямейнага дабрабыту і заклікала цаніць і берагчы свабоду, за якую ў гады Вялікай Айчыннай вайны змагаліся нашы дзяды і прадзеды. Таццяна Сямёнаўна ўпэўнена, што свабода і шчасце – паняцці нераздзельныя і найбольш важныя для чалавека, як і малая радзіма, і ўсё гэта нам варта шанаваць.

Таксама Таццяна Нікіпорчык расказала пра святочныя мерапрыемствы, якія пройдуць у нашым раёне і вобласці. Зазначыла, што ў складзе дэлегацыі Дзятлаўскага раёна, якая сёння прымае ўдзел ва ўрачыстасцях у Гродне, – спецыяліст Цэнтра, яна ж старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, – Галіна Касцюк.

Таццяна Сямёнаўна запрасіла ветэранаў працы абавязкова прыходзіць на святы, расказала, дзе будуць знаходзіцца пляцоўкі Цэнтра і як установа рыхтуецца сустрэць юбілей горада і Дзень Незалежнасці.

Пасля ўрачыстага сходу Таццяна Нікіпорчык з падарункамі, віншаваннямі наведала ветэрана працы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, былую работніцу Цэнтра Тамару Маціевіч, якая прысвяціла сацыяльнай сферы 25 гадоў работы. Тамара Іванаўна гасцінна паклікала візіцёраў на свой падворак, які патанае ў кветках. Агародніцтва і кветкаводства – захапленні былой работніцы на пенсіі.

Гаспадыня парадавалася сустрэчы і расказала, што пра яе не забываюцца, што заўжды рада сустракацца з былымі калегамі. Упраўленне таксама прыслала ёй паштоўку з віншаваннямі і запрашэннем прыйсці на святы 2-3 ліпеня. Таццяна Нікіпорчык павіншавала Тамару Маціевіч і ад імя раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” у рамках акцыі “Падары вышыванку сябру”.

Спецыялісты Цэнтра на працягу святочных дзён наведаюць і павіншуюць дома яшчэ некалькі былых работнікаў.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Стоит почитать:

Ці застануцца ў Наваельні сосны?
Представители СМИ Гродненщины посетили Ошмянский район
Захаваем прыроду і бяспечнасць. Адзіны дзень інфармавання прайшоў у раёне

 

administrator

Recent Posts

Осторожно – бешенство

Ежегодно, 28 сентября, во всем мире отмечают Всемирный день борьбы против бешенства. Цель Всемирного дня…

2 часа ago

Дятловчане — участники республиканского финала фестиваля «Папа, мама, я — футбольная семья»

В Минске на Национальном футбольном стадионе состоялся республиканский финал семейного фестиваля «Папа, мама, я -…

3 часа ago

Запрашаем на сустрэчу

Раённы савет ветэранаў педагагічнай працы 1 кастрычніка ў 12 гадзін у актавай зале гімназіі №…

4 часа ago

Ведае ўчастковы. Размяшчэнне камер відэаназірання не павінна парушаць правы іншых асоб

Пытанне: у бліжэйшы час планую ўстанавіць на сваім участку камеры відэаназірання для кантролю за тэрыторыяй…

4 часа ago

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

16 часов ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

17 часов ago