Каб унесці свой уклад у вялікую справу

На 20 чэрвеня аб’яўлены абласны суботнік, сродкі ад якога накіруюць на завяршэнне будаўніцтва Гродзенскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера. Па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі абласны анкадыспансер неабходна ўвесці ў эксплуатацыю за год. Гродзенцы ўжо паказалі сваю высокую ступень адказнасці, калі ўсяго за два гады ўзвялі новую абласную клінічную бальніцу. Цяпер трэба рэалізаваць яшчэ адну не менш важную для рэгіёна задачу.

Анкалагічная служба Гродзенскай вобласці на сёння ўключае анкалагічны дыспансер, які ўваходзіць у склад Гродзенскай універсітэцкай клінікі, тут функцыянуе пяць спецыялізаваных анкахірургічных аддзяленняў на 40 ложкаў кожнае і аддзяленне рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі, якія адпавядаюць самым сучасным тэхнічным і санітарна-эпідэміялагічным патрабаванням,

анкалагічныя кабінеты ў кожным раёне вобласці, анкалагічныя стацыянарныя койкі. Аднак змагацца з гэтай хваробай вельмі цяжка, патрэбна  высокатэхналагічнае абсталяванне, прымяненне сучасных сусветных тэхналогій, метадаў хірургіі, схем лячэння і вядзення.

Кожны жыхар  рэгіёна таксама можа ўнесці свой уклад у вялікую і патрэбную справу – барацьбу са страшным захворваннем, з якім толькі ў Гродзенскай вобласці на дыспансерным уліку стаіць звыш 35 тысяч чалавек, многія вымушаны лячыцца за межамі вобласці. Новы цэнтр дазволіць атрымоўваць медыцынскую дапамогу хворым побач з домам, у сваім рэгіёне.

Як адзначыў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк, на сёння на будаўніцтве цэнтра шмат ужо зроблена, у прыватнасці, устаноўлены лінейныя паскаральнікі, завершана будаўніцтва хірургічнага і палатнага карпусоў. Для будаўніцтва аб’екта выкарыстоўваюцца ўсе крыніцы фінансавання, у тым ліку крэдытныя і ўласныя сродкі, інвестыцыйныя праграмы. Але шмат чаго яшчэ трэба зрабіць, а тэрмін кароткі.

З ініцыятывай аб правядзенні абласнога суботніка, аб’яднаць свае намаганні дзеля будучага анкадыспансера выступілі многія грамадскія арганізацыі вобласці, каб фінансава падтрымаць тэмпы будаўніцтва. Свой водгук яна знайшла і на Дзятлаўшчыне.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…

4 часа ago

За рулём камбайна – чалавек-эпоха

Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…

5 часов ago

Александр Губко: от деревни Ходевляны до вершин медицинской науки

У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…

6 часов ago

Cоциальные работники обеспечены теплыми жилетами со светоотражающими элементами

С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…

6 часов ago

Александр Лукашенко в Могилевской области ознакомится с реализацией проектов в сфере АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…

6 часов ago

Мая Дзятлаўшчына. Адкрыты новы ФАП у вёсцы Руда Яварская

Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…

6 часов ago