Ратаўнікі нагадваюць, што нельга:

– распальваць няспраўныя печы, пры дапамозе лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцяў;

– выкарыстоўваць дровы, даўжыня якіх перавышае памеры топкі;

– паліць у печы, калі ў яе адкрытыя дзверцы;

– пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду ў доме, дзе паліцца печ.

Акрамя гэтага, у моцныя халады печ трэба паліць некалькі разоў на дзень.

Галоўнае – не разгубіцца

Калі раптам здараецца пажар, людзі пачынаюць панікаваць і хвалявацца. Але, у першую чаргу, трэба не разгубіцца і неадкладна выклікаць ратаўнікоў.

МНС нагадвае, калі вы сталі сведкай пажару, то хутка тэлефануйце на нумары 101 або 112. Дыспетчару паведаміце адрас, па якім адбылася надзвычайная сітуацыя, і свае асабістыя даныя.

Выратуе апавяшчальнік

Зараз нікому не трэба даказваць, што аўтаномны пажарны апавяшчальнік засцерагае жыцці людзей.

Ён павінен усталёўвацца ў спальных памяшканнях або ў кухні па цэнтры столі, у іншым выпадку – на столі каля сцяны (не менш за 10 см ад яе або на сцяне на адлегласці 10-30 см ад столі). Своечасова мяняйце элемент сілкавання, ачышчайце апавяшчальнік ад пылу з дапамогай пыласоса.

Як пазбегнуць непрыемнасцей

У час навядзення парадку на могілках разводзіць вогнішчы і спальваць смецце на іх тэрыторыі забаронена. Нельга пакідаць без нагляду запаленыя лампадкі і свечкі, а сухую расліннасць і смецце складвайце толькі ў спецыяльна адведзеным месцы.

Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации