Адказвае намеснік дырэктара Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Валянціна Баравік:
– У дні святаў будзе пашыраны вынасны гандаль. Плануем арганізаваць выставу-продаж хлебабулачных вырабаў з афармленнем стэндаў, на якіх будуць экспанавацца заваяваныя раней узнагароды.
У кафэ “Лепім самі”, што на плошчы 17 Верасня, у святочныя дні наведвальнікам будзе прапанавана пашыранае меню з разнастайнымі відамі піцаў, пельменяў, кактэйляў.
Каля пляцовак, дзе будуць ладзіцца святочныя мерапрыемствы, будуць функцыянаваць гандлёвыя кропкі з шырокім асартыментам кандытарскіх і кулінарных вырабаў, шашлыкоў, іншай прадукцыі.
Для аматараў салодкага і дэсертаў, а таксама для сем’яў з дзецьмі абяцаем разнастаіць асартымент марожанага на вагу ў кафэ “Лета” і “Лепім самі”. Спадзяёмся, маленькія наведвальнікі свята гэта ацэняць.
Наогул, жыхары і госці горада могуць не хвалявацца: Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства арганізуе абслугоўванне кліентаў на высокім узроўні.
Падрыхтавала да друку Ірына КАЎКЕЛЬ
Читайте также:
1 Комментарий
Сколько вкусняшки.