Дзятлаўшчыну з рабочым візітам наведаў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў.
Ён пабываў у Дзятлаўскім філіяле ААТ “Молочный Мир”, пазнаёміўся з работай прадпрыемства, яго прадукцыяй і разам з генеральным дырэктарам ААТ “Молочный Мир” Марынай Анікеевай правёў сустрэчу з працоўным калектывам філіяла.
Каб у Юрыя Хаджымуратавіча была магчымасць больш дэталёва азнаёміцца з работай завода, яму прапанавалі наведаць сыраробны цэх, сырасховішча і цэх па вытворчасці мяккіх сыроў тыпу “Рыкота”.
Як было адзначана, у Дзятлаўскім філіяле вырабляюць сычужныя, чэдарызаваныя, плаўленыя і мяккія сыры, масла салодкавяршковае, перапрацоўваюць сыроватку. Усяго дзятлаўскія сыраробы выпускаюць каля чатырох дзясяткаў найменняў сыру. За суткі ў сярэднім завод перапрацоўвае 120 тон малака. У першым квартале 2021 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года на прадпрыемстве павялічана вытворчасці тварагу і плаўленых сыроў.
Пасля знаёмства з прадпрыемствам адбылася сустрэча памочніка Прэзідэнта з працоўным калектывам філіяла.
– Для вышэйшых адказных асобаў краіны даволі важна бываць у раёнах, каб ведаць, чым жывуць людзі, якія ў іх надзённыя праблемы і жаданні, таму сёння Дзятлава наведвае памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, – прадставіла госця сыраробам Марына Анікеева. – Мінулы год быў складаным для беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый з-за пандэміі і няпростых палітычных падзей, тым не менш перажылі мы яго дастойна. Калектывы “Молочного Мира”, у тым ліку вашага філіяла, у гэты перыяд працавалі стабільна.
Сённяшняя наша сустрэча адбываецца напярэдадні святаў, – акцэнтавала ўвагу прысутных Марына Яўгенаўна. – Асабліва значнае сярод іх – Дзень Перамогі. Гэта тая гістарычная памяць, якую мы павінны захаваць. Таму я заклікаю калектывы акцыянернага таварыства, асабліва моладзь, уключацца ў карысныя грамадскія справы па добраўпарадкаванні помнікаў, дапамозе ветэранам. Таксама ёсць нямала сацыяльных установаў, якім патрэбна наша падтрымка, з гэтай нагоды разам з моладдзю і прафсаюзамі мы запусцілі дабрачынную акцыю “Рабі дабро!”, у якой заклікаю паўдзельнічаць і вас.
Звяртаючыся да дзятлаўскіх сыраробаў, Юрый Караеў расказаў ім аб палітычных, эканамічных і сацыяльных працэсах, якія цяпер адбываюцца ў нашай краіне, падзякаваў калектыву філіяла за адказную працу ў няпросты перыяд.
– Я ўжо пабываў на ўсіх прадпрыемствах ААТ “Молочный Мир”, візіт у Дзятлава – завяршальны, – адзначыў памочнік Прэзідэнта. – Радуе, што паўсюль назіраецца адзіны стыль кіравання і сур’ёзны падыход да развіцця малочнай галіны вобласці. Паўсюль, і Дзятлава не выключэнне, пануюць чысціня, арганізаванасць, парадак. Важна, што на мясцовым заводзе занята 240 чалавек, значыць, столькі ж сем’яў забяспечаны заработнай платай. Выдатна, што ў Дзятлаўскага філіяла ёсць перспектывы і рынак збыту вырабленай прадукцыі.
Падобныя візіты мне, як памочніку Прэзідэнта, дазваляюць лепш зразумець, якія настроі пануюць сярод працоўных калектываў, чым жывуць людзі на месцах. Я заўважыў, што дзятлаўчане даволі спакойныя, працавітыя, непалітызаваныя, і тыя палітычныя працэсы, якія адбываліся ў нашай краіне, амаль не закранулі жыхароў вашага раёна, бо былі ім папросту нецікавыя. На першым месцы ў насельніцтва невялікіх беларускіх гарадоў і вёсак – здароўе, заработная плата, дастойнае жыццё, бяспека свая і дзяцей.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Дзясяты адкрыты фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” запрасіў сёння на спартыўную пляцоўку тых, хто сябруе…
На “Зецельскім фэсце” працавалі адразу некалькі інтэрактыўных пляцовак на любы густ. Сапраўднай сенсацыяй фестывалю стаў…
30 мая ў рамках дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” горад Дзятлава ператварыўся ў сапраўдную…
Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…
На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…
Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…