Categories: Падзеі

Юбілейны медаль без дублікатаў

23 лютага будзе адзначацца Дзень абаронцаў Айчыны і 100-годдзе Узброеных Сіл. Да гэтай юбілейнай даты Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выпушчаны юбілейны медаль «100 год Узброеным Сiлам Рэспублікі Беларусь».

Пра гэты медаль расказаў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна падпалкоўнік Генадзь Суравец:

– Юбілейны медаль «100 год Узброеным Сiлам Рэспублікі Беларусь» зроблены з металу серабрыстага колеру і мае форму круга дыяметрам 33 міліметры. На адным баку юбілейнага медаля размешчана выява геральдычнага знака –эмблемы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Над эмблемай па крузе знаходзіцца надпіс «сэрцам адданыя роднай зямлі», унізе на хвалістай выгнутай залацістай стужцы – надпіс «1918 – 2018» у адзін радок.

На адваротным баку юбілейнага медаля па акружнасці намаляваны серабрысты лаўровы паўвянок, які ў верхняй частцы пераходзіць у надпіс «Рэспублiка Беларусь». Пад надпісам намалявана зорка Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі ў серабрыстых промнях, а нiжэй размешчаны надпіс у тры радкі «Узброеным Сiлам 100 год».

Усе выявы, надпісы і лічбы на ім рэльефныя.

– Генадзь Тадэвушавіч, а каго ўзнагароджваюць такім медалём?

– Юбілейным медалём «100 год Узброеным Сiлам Рэспублiкi Беларусь» узнагароджваюцца:

ваеннаслужачыя, якія праходзяць ваенную службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы), якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці;

ветэраны Вялікай Айчыннай вайны;

ветэраны Узброеных Сіл, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, а таксама асобы, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь і ўтварэнне Узброеных Сіл.

– Хто можа ўручаць медаль?

– Юбілейны медаль уручаецца Міністрам абароны або па яго даручэнні намеснікамі Міністра абароны, камандуючым ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны, сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, войскамі аператыўных камандаванняў, камандзірамі злучэнняў і вайсковых часцей, начальнікамі ваенных навучальных установаў, кіраўнікамі арганізацый Узброеных Сіл, ваеннымі камісарамі. Асобам, узнагароджаным юбілейным медалём, выдаюцца пасведчанні ўстаноўленага ўзору.

Юбілейны медаль трэба насіць на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаць пасля юбілейнага медаля «90 год Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь».

Хачу звярнуць увагу, што паўторнае ўзнагароджанне юбілейным медалём не праводзіцца. Дублікаты юбілейнага медаля і пасведчання да яго ўзамен згубленых не выдаюцца.

– Ці ўзнагароджвалі ўжо каго-небудзь юбілейным медалём?

– Першымі ў Беларусі медалём «100 год Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь» узнагароджаны ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, Героі Савецкага Саюза палкоўнік у адстаўцы Васіль Мічурын і палкоўнік у адстаўцы Іван Кустаў.

Юбілейныя медалі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ўручыў 31 студзеня міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў.

У нашым раёне ўручэнне юбілейных медалёў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны запланавана да 23 лютага 2018 года.

Юлія БАКУНОВІЧ

 

 

 

administrator

Recent Posts

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

10 часов ago

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

12 часов ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

17 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!!

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

17 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

1 день ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

1 день ago