У сёлетнім снежні “паважаны” юбілей, 90 гадоў жыцця, адзначыў наш зямляк з вёскі Белякі Аляксандр Шапель.

У юбілейны дзень нараджэння на падворку Аляксандра Міхайлавіча весела “разліліся” гукі баяна, што расправіў свае “крылы” ў руках Івана Кашко. У рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь”, які рэалізоўвае сектар нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, да імянінніка мудрага ўзросту з “жывой музычнай паштоўкай” завіталі Ганна Харлінская, Ірына Бакшук і Марына Варган. З падарункам для юбіляра да іх далучылася загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту ЦСАН Дзятлаўскага раёна, яна ж старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк.

Віншуючы Аляксандра Міхайлавіча, Галіна Эдвардаўна адзначыла, што людзі “сярэбранага ўзросту” – тое пакаленне, у якога заўсёды ёсць чаму павучыцца. Для моладзі яны прыклад стойкасці, працавітасці, памяркоўнасці, руплівасці. Яна пажадала імянінніку даўгалецця, бадзёрасці духу, заўсёды быць агорнутым клопатам блізкіх людзей і радавацца жыццю.

Эстафету пажаданняў перанялі артысты. Зычылі юбіляру здароўя, сямейнага дабрабыту, светлых дзён, напоўненых радасцю стасункаў з блізкімі людзьмі, добрага настрою, а ён, як вядома, прыходзіць з любімай песняй. Жаданымі падарункамі для Аляксандра Міхайлавіча сталі некалькі хітоў мінулых гадоў у выкананні артыстаў, ды і сам юбіляр падпяваў ім з вялікай ахвотай.

Станоўчыя эмоцыі нагадалі Аляксандру Шапялю пра яго маладосць, блізкіх сяброў, з якімі былі заўзятымі вясковымі спевакамі, дарылі землякам пазітыў і добры настрой. Жонка імянінніка, Людміла Іванаўна, расказала, што і ў мудрым узросце яе муж ні дня не праводзіць без песні. Найчасцей ад яго можна пачуць любімую – “Стаіць сцяной пшаніца залатая”. У свой дзень нараджэння імяніннік не адмовіўся і для гасцей праспяваць свой хіт. Чаму словы гэтага музычнага твора запалі так глыбока ў душу нашаму земляку? Справа ў тым, што доўгі час ён быў механізатарам мясцовага калгаса “Новае жыццё” і яшчэ сем гадоў пасля выхаду на пенсію працаваў на палетках гаспадаркі. Да гэтай пары Аляксандр Міхайлавіч памятае тое ні з чым не параўнальнае пачуццё хлебароба, камбайн якога “плыве” па хвалях залатой збажыны. У нашага земляка – сэрца шчырага працаўніка і залатыя рукі. Ды і ці магло інакш скласціся жыццё для звычайнага хлопчыка, які нарадзіўся ў вялікай сялянскай сям’і на хутары Ліпавец недалёка ад вёскі Сцяткоўшчына, застаў Вялікую Айчынную вайну, застаўся жывы дзякуючы самаадданасці матулі, якая схапілася за дула фашысцкага аўтамата і толькі гэтым храбрым учынкам уратавала сваіх дзяцей ад смерці, заслужыўшы ад немца здзіўленую пахвалу “о, а ты адважная!” і “памілаванне” для сям’і.

У Шапялёў з Ліпаўца было сямёра дзяцей, значны надзел зямлі і вялікая гаспадарка. З малых гадоў бацькі прывучалі іх да сялянскай працы, нават павучыцца ў школе Аляксандру давялося ўсяго чатыры класы. Затое ў Савецкай Арміі, як і належала на той час, юнак адслужыў тры з паловай гады ў артылерыі пад Куйбышавам. Калі вярнуўся на Радзіму, пайшоў у калгас сталяром, майстраваў вокны і дзверы для новых кароўнікаў, а ў вольны час дапамагаў будавацца аднавяскоўцам.

З будучай жонкай Людмілай Іванаўнай, якую пяшчотна называе “мой адуванчык”, пазнаёміўся на танцах, закахаўся, як кажуць, з першага погляду і даволі хутка зрабіў прапанову рукі і сэрца. Разам выгадавалі траіх дзяцей – двайнятак Ліду і Валерыя, дачку Алену, дачакаліся дваіх унукаў.

Аляксандр Міхайлавіч заўсёды быў не толькі працавітым, але і мэтанакіраваным чалавекам. У 40 гадоў ён вырашыў атрымаць спецыяльнасць: у Казлоўшчыне вывучыўся на трактарыста, а прафесія сталяра перайшла ў карыснае захапленне, пачаўся новы этап працоўнай дзейнасці ў калгасе.

Не спыняцца на доўгім шляху ў 90 гадоў, як лічыць юбіляр, яму дапамагалі шчырая праца, песня і тое дабро, якое заўсёды стараўся зрабіць людзям. “Усё добрае абавязкова вяртаецца з памножанай сілай” – такую “формулу” асабістага даўгалецця вывеў для сябе Аляксандр Шапель. Таму і жадае ён сучаснаму маладому пакаленню трывалага шчасця, якое здабываецца ў руплівай працы, здароўя і доўгіх гадоў жыцця пад мірным небам роднай Беларусі, а яе трэба любіць і берагчы, тады і самі годна пражывём на сваёй зямлі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

42 минуты ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

1 час ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago