У абласным конкурсе камп’ютарных распрацовак патрыятычнай накіраванасці “ПАТРЫЁТ.by”, які праводзіцца ў мэтах фарміравання ў дзяцей і моладзі Рэспублікі Беларусь грамадзянскасці і патрыятызму, аб’ектыўных адносін да гістарычнага мінулага і пачуцця дачынення да будучыні краіны, навучэнка 11 класа Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Лізавета Маліка ўзнагароджана дыпломам III ступені ў намінацыі “Я – патрыёт сваёй краіны”. Яна прадставіла праект “Сістэма VR-музея аўтамабільнай тэхнікі з інтэлектуальным гідам на аснове штучнага інтэлекту”.
У сучасных умовах лічбавай трансфармацыі адукацыя, культура і музейная дзейнасць імкліва інтэгруюць інавацыйныя тэхналогіі, у тым ліку віртуальную рэальнасць (VR) і штучны інтэлект (ІІ). Гэтыя тэхналогіі дазваляюць якасна змяняць спосабы ўспрымання інфармацыі, робячы іх больш нагляднымі, даступнымі і інтэрактыўнымі. У сувязі з гэтым распрацоўка гэтага праекта з’яўляецца своечасовым і запатрабаваным рашэннем, якое адпавядае выклікам часу і запытам розных аўдыторый.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае