Ёсць нагода. Сяргею Ігнаціку падзякавалі за бездакорную службу

Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на заслужаны адпачынак калегі праводзілі старшага ўчастковага інспектара міліцыі Сяргея Ігнаціка.

Сяргей Віктаравіч прысвяціў службе 27 гадоў жыцця, 15 з якіх – участковым інспектарам міліцыі. Уся яго працоўная дзейнасць звязана з Дзятлаўшчынай, дзе ён нарадзіўся і вырас. Значны час ён адпрацаваў у дзяржаўтаінспекцыі раёна, узначальваў гэта падраздзяленне, затым перайшоў туды, дзе заўжды запатрабаваны міліцэйскія веды і прафесійны вопыт – у службу ўчастковых інспектараў, дзе заставаўся на перадавой барацьбы са злачыннасцю, вырашаючы самыя розныя праблемы насельніцтва. Працоўныя будні Сяргея Ігнаціка праходзілі на адным з буйных адміністрацыйных участкаў – яго малой радзіме ў Дварэцкім сельскім савеце. Сяргей Віктаравіч паспяхова спраўляўся са службовымі задачамі, быў на добрым рахунку ў кіраўніцтва раённага аддзела міліцыі і старшыні Дварэцкага сельвыканкама Канстанціна Вінцукевіча, у адрас праваахоўніка неаднаразова гучалі станоўчыя водгукі. Сяргей Ігнацік заслужыў непахісны аўтарытэт у калег і сярод мясцовага насельніцтва. Для жыхароў дварэцкай зямлі ён быў не проста старшым участковым інспектарам міліцыі, а чалавекам, да якога землякі прыходзілі ў складаную хвіліну па парады і дапамогу.

У час урачыстага сходу ў адрас Сяргея Ігнаціка прагучала шмат слоў удзячнасці за прафесіяналізм, бездакорную службу, пазітыўны прыклад, які ён падаваў маладому пакаленню праваахоўнікаў раёна, нязменна адказнае стаўленне да справы, вернасць прысязе, патрэбную і важкую работу, якую выконваў кожны дзень. Яму пажадалі моцнага здароўя, бадзёрасці духу, невычэрпнай энергіі, дабрабыту і ўсяго найлепшага.

Да віншаванняў калег па службе далучыліся начальнік Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы Дзяніс Грынцэвіч і намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Беленка, пасведчанне ветэрана АУС Дзятлаўскага райвыканкама Сяргею Віктаравічу ўручыў старшыня ветэранскай арганізацыі Аляксандр Ламака.

Сяргей Ігнацік прызнаўся, што ніколі не пашкадаваў пра свой жыццёвы выбар, зроблены яшчэ ў юнацтве, – служыць і дапамагаць людзям, бо змалку марыў насіць форму і пагоны. Цяпер ва ўчарашняга старшага ўчастковага інспектара міліцыі пачынаецца новы этап жыцця, калі больш часу можна прысвячаць сям’і, блізкім, уласным захапленням. Калегам, якія застаюцца ў страі, Сяргей Віктаравіч падзякаваў за сяброўскае плячо і атмасферу ўзаемападтрымкі ў час службы, пажадаў ім спакою сярод міліцэйскіх будняў і ў душы, каб добрым спадарожнікам на прафесійным шляху была ўдача, не падводзілі здароўе і інтуіцыя, а дома нязменна чакаў надзейны тыл.

Ірына СТЫРНІК

Фота арганізатараў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Руководитель предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках. Суд вынес приговор

Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…

2 часа ago

Пытанне – адказ. Ці дадуць ільготны крэдыт маладому спецыялісту?

Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…

19 часов ago

Сельскі сход. Летам асаблівая ўвага – дзецям

Бяспецы людзей на працы, дома і ў час адпачынку быў прысвечаны чарговы сельскі сход, які…

19 часов ago

Техосмотр в Беларуси теперь можно пройти ночью

УП "БЕЛТЕХОСМОТР" запускает услугу "Ночной дозор" для комфортного прохождения техосмотра, сообщили БЕЛТА на предприятии. "Услуга заключается в…

22 часа ago

Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры по всем недостаткам на уборочной

Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры в отношении недостатков на уборочной. Об…

22 часа ago

Пытанне – адказ. Чаму Дзень вызвалення прыпадае на розныя даты?

Жыхары раёна звярнуліся з пытаннем: чаму Дзень вызвалення горада Дзятлава прыпадае на 9 ліпеня, дата…

23 часа ago