У рамках правядзення Адзінага дня інфармавання ў Дзятлаве адбылася яшчэ адна прыемная падзея – уручэнне партыйных білетаў новым членам раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь”. Яго кіраўнік, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, павіншаваў са статусам партыйцаў работнікаў дзіцячага сада № 1, сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава і раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.  

– Гэта партыя стаіць на абароне суверэнітэта краіны, правоў і законных інтарэсаў працуючых, падтрымлівае палітыку нашага Прэзідэнта і курс дзяржавы, яна за мір, стабільнасць, дабрабыт, устойлівае развіццё Рэспублікі Беларусь, – падкрэсліў Аляксандр Станіслававіч. – Партыя ва ўсіх пытаннях пазітыўная, таму заклікаю далучацца да нас, а новых партыйцаў віншую з прыняццем правільнага рашэння. Сямейнага дабрабыту вам, моцнага здароўя, міру на нашай цудоўнай зямлі.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации