Ёсць ідэя: стварыць клуб турыстаў-воднікаў

Юбілей 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларусь рыхтавалася сустракаць з размахам, на жаль, карэктывы ў святочныя планы ўнесла пандэмія.

Каб дзень 9 мая 2020 года назаўсёды застаўся ў памяці як адметная падзея, група дзятлаўскіх аматараў падарожжаў вырашыла прысвяціць гэтай даце водны паход на байдарках па нашай прыгажуні Моўчадзі – ад Дварца да санаторыя “Радон”.

Загадзя спланавалі ў час сплаву наведаць магілы ахвяраў халакосту каля вёскі Коцькі і савецкіх салдат у гарадскім пасёлку Наваельня. У каманду ўзялі навучэнцаў 5-8 класаў, якія разам з бацькамі і дзядамі за вандроўку не толькі пераадолелі ўсе водныя перашкоды, якіх у русле ракі сотні, але і ўсклалі букеты палявых кветак да помнікаў ахвярам вайны.

Больш за дзесяць тысяч людзей рознага ўзросту яўрэйскай нацыянальнасці сталі ахвярамі халакосту і знайшлі вечны спачын каля вёскі Коцькі. На месца расстрэлу, які доўжыўся некалькі дзён, іх дастаўлялі з Баранавічаў, Навагрудка, Карэлічаў, Міра, Любчы, Новай Мышы, Нясвіжа, Івацэвічаў, іншых населеных пунктаў. Відавочцы ўзгадвалі, што яшчэ некалькі сутак тут уздрыгвала зямля. Хвіліна маўчання каля гэтага пахавання зацягнулася: кожны з нас задумаўся пра лёсы бязвінна забітых, узгадаў сваіх блізкіх – дзядоў, прадзедаў, якія загінулі ў баях, адстойваючы свабоду Айчыны, або не дажылі да гэтага светлага юбілейнага свята.

Калі сплаў прадоўжыўся, амаль да самай Наваельні дзеці задавалі пытанні: “За што іх расстралялі? Чаму менавіта тут, у лесе, каля Коцькаў?”. У размове падвялі нашых юных падарожнікаў да высновы, што падобнае ніколі не павінна паўтарыцца. Мяркую, менавіта такой павінна быць найлепшая форма грамадзянска-патрыятычнага выхавання.

Гэты паход для дзіцячай паловы ўдзельнікаў стаў у дадатак да ўсяго яшчэ і шматгадзіннай практычнай работай на замацаванне ведаў па многіх школьных прадметах. Дзеці пабачылі, што такое даліна ракі, яе карэнны бераг, русла, хуткасць цячэння, воднасць, прыток, водасховішча, ГЭС, сустрэлі дзясяткі відаў птушак і раслін, а значэнні такіх слоў, як “вайна”, “халакост”, “брацкія магілы” запомняцца на ўсё жыццё, а, галоўнае, у іх з’явіцца стойкае жаданне жыць так, каб вайна ніколі не паўтарылася.

Паглыбіўшыся ў размовы, непрыкметна наблізіліся да Наваельні і апынуліся на ціхай вадзе вадасховішча Новаяльнянскай ГЭС. Тут нас гасцінна вітала пара белых лебедзяў, якія то з цікаўнасцю плылі паралельным курсам, то аддаляліся на невялікую адлегласць – і так да самага будынка ГЭС.

Па папярэдняй дамоўленасці (бо знаходзіцца побач са шлюзам забаронена) мы зрабілі абнос грэблі злева (прыкладна 50 метраў) і прадоўжылі сплаў.

За Навасёлкамі спыніліся паесці. Разумеючы, што пройдзена больш за палову шляху, я стаў задумвацца, як правесці “абрад пасвячэння ў турысты-воднікі”, бо ў складзе групы былі “навічкі”. Звычайна ў канцы пахода іх знянацку абліваюць вадой. А тут яны вырваліся наперад і на адным з крутых паваротаў перавярнуліся. У воднікаў гэта называецца “аверкіль”. Абрад хрышчэння адбыўся сам-сабой. А выратавальныя камізэлькі, якія павінны быць у кожнага падарожніка на вадзе, зрабілі сваю справу. Моўчадзь у гэтым месцы аказалася даволі глыбокай, а вада не вельмі цёплай. Дапамаглі навічкам стаць на кіль, пераапрануцца і хутка закончылі маршрут.

На “фінішы” ўсіх удзельнікаў чакаў святочны стол з гарачай гарбатай і кавай, варанай бульбай, смажанымі каўбаскамі. Амаль дзве гадзіны падводзілі вынікі, дзяліліся ўражаннямі, будавалі планы надалей. Тут жа нарадзілася ідэя стварыць турыстычны клуб на грамадскіх пачатках, прыдумаць яго назву, распрацаваць водныя турыстычныя маршруты па рэках нашага раёна і наладзіць іх прапаганду.

Для гэтага з’явіліся нядрэнныя ўмовы: Дзятлаўскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб закупіў пяць турысцкіх байдарак. За невялікую плату іх можна будзе ўзяць напракат.

Водны турыстычны сезон-2020 адкрыты. Аматары водных падарожжаў могуць далучацца да нас. Даведкі па тэлефонах: 8-01563-6-21-95; +375-44-5927175 (спытаць Вольгу Васіленка).

Валерый ПЕТРЫКЕВІЧ,
краязнаўца, турыст-воднік з 50-гадовым стажам

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

12 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

4 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

22 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago