У лістападзе стартаваў яго новы сезон, а рэспубліканскі фінал адбудзецца ў лютым 2024 года.
Як расказала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі і калектыў аўтараў ва ўзросце ад 14 да 31 года, а таксама маладыя вучоныя ўстановаў вышэйшай адукацыі і арганізацый, падпарадкаваных НАН Беларусі, занятыя ў навуковых даследаваннях, да дасягнення ўзросту: доктары навук – да 40 гадоў, кандыдаты навук, работнікі без ступені, аспіранты, магістранты – да 35 гадоў.
Аўтарскія праекты неабходна прадастаўляць у дэманстрацыйным выглядзе (прэзентацыя, відэаролік, макет, раздатачны матэрыял і іншае). Удзельнікі павінны максімальна выразна апісаць праект, яго актуальнасць, навізну і арыгінальнасць, мэты і задачы, якія будуць вырашаны пры рэалізацыі, тэхнічныя (эканамічныя, сацыяльныя) перавагі.
Дзякуючы праекту “100 ідэй для Беларусі” функцыянуе ўжо больш за 3 тысячы карысных ініцыятываў моладзі з розных куткоў краіны, у тым ліку з Гродзеншчыны.
У гэтым годзе ў праект унесены змяненні: замест ранейшых дзвюх выдзелены тры ўзроставыя групы ўдзельнікаў. Як і раней, прапанаваны шырокі выбар намінацый: “Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць”, “Аграпрамысловыя тэхналогіі і фермерства”, “Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі”, “Ахова здароўя (медыцынскія тэхналогіі, фармацыя, бія- і нанаіндустрыя)”, “Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія”, “Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі”, “Экалогія (рацыянальнае прыродакарыстанне і глыбокая перапрацоўка прыродных рэсурсаў”, “Нацыянальная бяспека і абарона ад надзвычайных сітуацый”, “Грамадства і сацыяльная сфера”, “Лепшая бізнес-ідэя”.
Звярніце ўвагу: каб прыняць удзел у праекце, неабходна да 30 лістапада падаць электронную заяўку на сайце 100ideas.by і паспець гэта зрабіць. У снежні пачнецца адбор заявак, затым пройдуць раённыя і занальныя туры.
Занальныя спаборніцтвы сёлета будуць ладзіцца да 30 снежня ўключна. У Карэлічах сустрэнуцца канкурсанты з Дзятлаўскага, Навагрудскага, Карэліцкага, Слонімскага раёнаў. Пераможцаў у студзені чакае абласны тур.
Дарэчы: удзельнікі рэспубліканскага моладзевага праекта
“100 ідэй для Беларусі” з нашага раёна неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі як абласнога, так і рэспубліканскага этапаў. Так, у 2021 годзе навучэнец Новаяльнянскай сярэдняй школы Аляксандр Баковіч, які прадстаўляў сонечны канцэнтратар, стаў спачатку абласным, а затым рэспубліканскім пераможцам.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga