Электрабяспека ў зімова-стойлавы перыяд утрымання жывёлы

У перыяд зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і энергетычныя службы гаспадарак павінны забяспечыць электрабяспеку людзей і жывёлаў у жывёлагадоўчых памяшканнях.
Жывёлагадоўчыя памяшканні маюць шэраг асаблівасцяў, якія патрабуюць надзейных тэхнічных электраахоўных мерапрыемстваў. Да гэтых асаблівасцяў адносяцца ўмовы навакольнага асяроддзя (павышаная вільготнасць, запыленасць, агрэсіўнасць пароў і газаў) і наяўнасць сельскагаспадарчых жывёлаў, якія ў параўнанні з чалавекам больш адчувальныя да ўздзеяння электрычнага напружання.

Існуюць пэўныя патрабаванні, якія прадугледжваюць забеспячэнне электрабяспекі людзей і сельскагаспадарчых жывёлаў, а таксама прадухіленне пажараў, абумоўленых парушэннем (адмовай) ізаляцыі токавядучых частак. Неабходна, каб электратэхнічны персанал быў укамплектаваны згодна са штатным раскладам, забяспечаны выпрабаванымі электраахоўнымі сродкамі; было праведзена тэхнічнае абслугоўванне электраўстановак усіх жывёлагадоўчых памяшканняў; быў зроблены рамонт і выпрабаванні ўстройстваў выраўноўвання электрычных патэнцыялаў у жывёлагадоўчых памяшканнях; былі праведзены прафілактычныя выпрабаванні электраўстановак усіх жывёлагадоўчых памяшканняў.

Энергаінспекцыя па Дзятлаўскім раёне заклікае ўсіх кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў выконваць усе меры бяспекі ў час асенне-зімовага перыяду і забяспечыць бяспечную эксплуатацыю электраўстановак у давераных ім гаспадарках, у поўным аб’ёме і своечасова выконваць прадпісанні органаў Дзяржэнерганагляду.

Кансультацыю па арганізацыі бяспечнай эксплуатацыі электраўстановак і тлумачэнні па кіруючым дакуменце ТКП 538-2014 (02150) можна атрымаць у інспекцыі энерганагляду па адрасе: 231471, г. Дзятлава, вул. Энергетычная, 7 або па тэлефонах: 2-24-13, 2-15-38.

В. КЕЦЬ,
начальнік Дзятлаўскай энергаінспекцыі

administrator

Recent Posts

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

2 минуты ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

4 минуты ago

Безопасное управление транспортным средством

По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…

1 час ago

Электробезопасность в новогодние праздники

Приближается Новый год и Рождество – одни из самых любимых праздников наших граждан. К этим…

3 часа ago

Эффективность принимаемых мер по сокращению количества пустующих домов

Комитет государственного контроля Гродненской области информирует о проведении «горячей линии» по реализации требований Указа Президента…

3 часа ago

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

19 часов ago