Categories: Улада

Ярмошына прагназуе барацьбу за дэпутацкія мандаты ў некаторых гарсаветах

Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына прагназуе барацьбу за дэпутацкія мандаты ў некаторых гарадскіх Саветах. Такое меркаванне яна выказала ў эфіры праграмы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь «.
«Абсалютна ўпэўнена, што барацьба будзе за дэпутацкія мандаты ў мінскім гарсавеце. Упэўнена, што будуць цікавыя схваткі ў нашых гарадах абласнога падпарадкавання. А ў вёсцы, вядома, не», — канстатавала Лідзія Ярмошына.
Старшыня ЦВК таксама расказала пра свой удзел у канферэнцыі Асацыяцыі арганізатараў выбараў краін Еўропы, што праходзіла ў Балгарыі. Там абмяркоўвалася свядомасць выбаршчыкаў у эпоху лічбавых тэхналогій, уплыў на выбары інтэрнэту, сацыяльных сетак. «Прадстаўнік ПРААН так і сказаў, перафразаваўшы адну вядомую фразу аб палітыцы: калі вы не ідзяце ў сацыяльныя сеткі, то яны прыйдуць да вас. Зыходзім з таго, і аб гэтым гаварылі прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі, што інтэрнэт пракантраляваць нельга, немагчыма з ім змагацца і ўстанавіць, які факт уплыву сацыяльных сетак на выбаршчыкаў. Магчыма, ён мізэрны. І мы дэманізуем, хутчэй за ўсё, сам гэты ўплыў», — адзначыла яна.
Як паведамлялася, выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы назначаны на 18 лютага 2018 года. Тэрміны вылучэння кандыдатаў — з 10 снежня 2017 года па 8 студзеня 2018 года ўключна. Перыяд перадвыбарнай агітацыі прадоўжыцца аж да 18 лютага.
Дэпутатам мясцовага Савета можа быць выбраны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 18 гадоў, калі ён не мае судзімасці і пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі або звязаны з ёю па прычыне прафесійнай дзейнасці. Таксама маюць права вылучацца грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.
administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

17 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

17 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

19 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

19 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

20 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

20 часов ago