У цяперашняй выбарчай кампаніі чакаецца ўдзел даволі вялікай колькасці кандыдатаў-індывідуалаў. Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, адказваючы на пытанне перад пачаткам семінара-вучобы з кіраўнікамі і арганізатарамі кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, які праходзіць у Віцебску.
Каменціруючы звароты, якія цяпер паступаюць у Цэнтральную камісію, Лідзія Ярмошына адзначыла, што яны ў большасці датычацца парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. Высвятляюцца нюансы дэкларавання маёмасці, выкарыстання сродкаў выбарчага фонду, вядзення агітацыі і г.д. «Усё гэта сведчыць аб тым, што ў нас даволі шмат уступае ў барацьбу кандыдатаў-індывідуалаў. Таму што, як правіла, тыя, хто ідзе на выбары ад партыі, больш дасведчаныя ў такіх дэталях і пытаннях. Такім чынам, у нас будуць нечаканыя асобы і з’явяцца новыя палітыкі. Тыя, якія цяпер паўдзельнічаюць у выбарах», — сказала старшыня ЦВК.
Учора ў Мінску быў дадзены старт серыі рэспубліканскіх семінараў, на якіх абмяркоўваюцца пытанні работы тэрытарыяльных камісій, вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Сёння вучоба праходзіць у Віцебску. Аналагічныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Што датычыцца этапаў выбарчай кампаніі, то дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп будуць прымацца па 14 снежня ўключна. Тэрміны вылучэння кандыдатаў — з 10 снежня па 8 студзеня ўключна. Дэпутатам мясцовага Савета можа быць выбраны грамадзянін Беларусі, якія дасягнуў 18 гадоў, калі ён не мае судзімасці і пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі або звязаны з ёй у выніку прафесійнай дзейнасці. Таксама маюць права вылучацца грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.
Мясцовыя выбары назначаны на 18 лютага 2018 года.
Для паспяховай адаптацыі, прафесійнага росту і замацавання маладых спецыялістаў, якія прыбылі на першае працоўнае месца…
Час бязлітасна змывае з твару зямлі цэлыя гарады і цывілізацыі, але над некаторымі рэчамі ён…
Социальная сеть – это среда, где мы общаемся с друзьями, родственниками, знакомыми, коллегами. Поэтому сообщение…
Днямі на вадаёмах райцэнтра прайшла міжведамасная прафілактычная акцыя “Летні патруль”, скіраваная на папярэджанне няшчасных выпадкаў…
Железная дорога - удобный и востребованный вид транспорта, которым пользуются миллионы людей каждый день. Повышение…
Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси, передает корреспондент БЕЛТА. Беларусь продолжает…