У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці адбыўся абласны семінар па тэме “Выкананне заканадаўства пры рабоце са зваротамі грамадзян”.

У яго рабоце прынялі ўдзел прадстаўнікі Гродзенскага аблвыканкама і органаў пракуратуры.

Мэта семінара — даць рэкамендацыі па ўдасканаленні работы са зваротамі грамадзян.

На тыповых парушэннях заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў, якiя выяўляюцца Камітэтам дзяржкантролю вобласці, спынілася ў сваім выступленні начальнік аддзела зваротаў грамадзян камітэта П. Носаль.

Аб існуючых мерах адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў і практыцы іх прымянення інфармаваў удзельнікаў семінара начальнік упраўлення экспертна-прававой работы і зваротаў грамадзян камітэта А. Кебец.

Начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў аблвыканкама Я. Фядосенка паведаміла пра парадак арганізацыі работы з насельніцтвам у дзяржаўных органах і іншых арганізацыях, а таксама існуючыя праблемы.

Старшы памочнік пракурора г. Гродна Ю. Семянчук азнаёміў прысутных з парушэннямі ў рабоце са зваротамі, выяўленымі пракуратурай горада.

Сваё бачанне вырашэння праблемаў у названай сферы выказалі і падзяліліся прыкладамі з практыкі пракурор г. Гродна В. Клішын і намеснік начальніка аддзела пракуратуры вобласці У. Павядайка.

Слухачы семінара прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні практычных пытанняў і праблемаў іх вырашэння.

Аб існуючых праблемах у рабоце з насельніцтвам распавяла намеснік дырэктара КУП “Жыллёвая рамонтна-эксплуатацыйная служба Смаргонскага раёна” А. Нікалайчык.

Падвёў вынікі семінара старшыня Камітэта дзяржкантролю вобласці А. Дарожка, звярнуўшы ўвагу на няўхільнае выкананне патрабаванняў заканадаўства пры разглядзе скаргаў, заяваў і прапановаў грамадзян.

А. САДАЎНІЧЫ,

першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации