Categories: Падзеі

Як выконваецца Дэкрэт №18. Паспадзяваліся на «авось»

Ехаў «зайцам»

Непаўналетні жыхар нашага раёна, які цяпер вучыцца ў Лідзе, вырашыў пад’ехаць адзін прыпынак на гарадскім транспарце без білета. Планы хлопца парушылі кантралёры. Яны склалі на безбілетніка адміністрацыйны пратакол.

Правапарушэнне падлетка разгледзелі на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх Дзятлаўскага райвыканкама. У сваім учынку навучэнец раскаяўся, патлумачыў, што ехаць было зусім блізка, таму і не набываў у вадзіцеля талончык. Сэканоміць юнаму парушальніку не ўдалося. За паездку «зайцам» яму давядзецца заплаціць штраф 0,5 базавай велічыні. Таксама за парушэнне адміністрацыйнага заканадаўства хлопца паставяць на ўлік у інспекцыі па справах непаўналетніх.

Не спадабаўся снегавік

На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разглядалі адміністрацыйны пратакол, складзены на маці непаўналетняй жыхаркі горада Дзятлава. Жанчына не выканала абавязкаў па выхаванні сваёй дачкі, у выніку чаго дзяўчынка ўчыніла новае правапарушэнне. Парушальніца знаходзіцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, яе паводзіны не першы раз разглядаюць на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама. З моманту апошняй сустрэчы юнай правапарушальніцы з членамі камісіі не прайшло і двух месяцаў.

Увесь гэты час маці старалася кантраляваць дачку, аднак дзяўчынка зноў схітрыла. Яна адпрасілася на дзень нараджэнне сяброўкі, якая жыве ў адным доме. Маці строга наказала дачцэ не хадзіць гуляць на двор і хутчэй вяртацца дахаты. Аднак непаўналетняя ў сваім рукзаку вынесла за дзверы верхняе адзенне. Ім яна скарысталася, як толькі госці разышліся са свята: пайшла гуляць па горадзе ў кампаніі двух хлопчыкаў. Прагулка была «выніковай». Дзяўчынка сапсавала штучнага снегавіка-ўпрыгажэнне, які стаяў ля адной з установаў. Чым ёй не спадабаўся снегавік, праваахоўнікам так і не прызналася. Як і раней, пра ўчынак дачкі маці даведалася ад супрацоўнікаў міліцыі.

На гэты раз жанчыне давядзецца заплаціць штраф у памеры 11 базавых велічыняў. На непаўналетнюю збіраюцца дакументы для накіравання ў суд. Там будзе вырашацца пытанне аб далейшым лёсе парушальніцы: застанецца яна дома пад кантролем зацікаўленых службаў або будзе накіравана для далейшага навучання ва ўстанову закрытага тыпу. На рахунку дзяўчынкі ўжо некалькі сур’ёзных правапарушэнняў, і зрухаў да лепшага не назіраецца.

А. ЮРКЕВІЧ, намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна
С. ЗАЛУЧАН, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
В. ПЕТРУКЕВІЧ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама
І. СТЫРНІК, карэспандэнтка газеты «Перамога», член камісіі

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

2 часа ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

6 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

7 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

1 день ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

1 день ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago