6 ліпеня ў аграгарадку Белагурна прайшло свята «Як на Івана, ды на Купалу».
Праграму свята склала тэатралізаваная дзея, у час якой галоўны герой Іван Купала з дзецьмі здабывалі чароўную паходню, каб запаліць ачышчальнае купальскае вогнішча. Давялося ім наведацца ў пошуках паходні да Бабы Ягі, Вадзяніка і Лесавіка. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, конкурсах. Пасля запальвання вогнішча дзяўчаты-русалкі ў прыгожых строях з вянкамі на галаве і кветкамі прапанавалі сваю версію абрадавага купальскага танца каля вогнішча. Актыўна ўдзельнічалі ў купальскіх дзеях і дзеці, і дарослыя. Цікава прайшоў конкурс на лепшы вянок. Дарэчы, у гэтым конкурсе ўдзельнічаў і тата траіх дзяцей, які, на думку гледачоў, і заняў першае месца. Потым спаборнічалі ў перакідванні вянка праз вогнішча, плялі самую доўгую вяроўчыну з траваў, збіралі кветкі ў букеты. Са звычаю продкаў кідалі пучкі травы ў купальскі касцёр, каб ачысціцца ад немачаў і злагады. Спальвалі салому, каб урадзіла збожжа.. Дзяўчынкі гадалі, хто першая выйдзе замуж. Гучала этнічная музыка, якая прыбаўляла чараў і загадкавасці ў дзеі. І, вядома, скакалі праз вогнішча. Танчылі.
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…
Пытанне: летам у дварэ нашага шматпавярховага дома часта збіраюцца шумныя кампаніі, якія ўжываюць спіртныя напоі,…
В Слонимском районе задержали 38-летнего гражданина другой страны, который пытался дать взятку сотрудникам милиции, сообщает…
Стала добрай традыцыяй, што на збожжасушыльных комплексах, акрамя вопытных работнікаў, у сезон працуе моладзь. Да…
Пакуль на перадавой жніва механізатары і аграномы прадаўжаюць бітву за ўраджай, тылы надзейна прыкрываюць работнікі…
В районах области продолжается массовая уборка зерновых и зернобобовых культур (без кукурузы, гречихи и проса).…