Цеплавы і сонечны ўдары ўзнікаюць з-за перагравання арганізма.

Цеплавы ўдар часцей за ўсё адбываецца ў гарачае зацішнае надвор’е. Сонечны ўдар — пры пераграванні пад прамымі сонечнымі прамянямі. Першыя прыкметы перагравання арганізма — млявасць, слабасць, млоснасць, галаўны боль, можа павысіцца тэмпература.

Пацярпелага пакладзіце ў цені, прахалодным месцы. Да галавы, бакавых паверхняў шыі трэба прыкладваць пузыр з лёдам або халоднай вадой. Можна ахінуць пацярпелага мокрай прасцінай, рэкамендуецца больш піць падсоленую халодную ваду, халодны чай, каву. Каб нармалізаваць дыханне, пакладзіце на твар вільготны ручнік, дайце панюхаць нашатырны спірт, разатрыце цела. Пры неабходнасці звярніцеся да доктара.

А. БЕЛЕНКА,

інспектар Дзятлаўскага РАНС

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации