Самы найлепшы падарунак для любой мамы – зроблены рукамі яе сыночка або дачушкі. Да вясновага свята 8 Сакавіка выхаванцы дзіцячых садкоў горада Дзятлава шчыравалі над сюрпрызамі для сваіх любімых матуляў. Дзеці падзяліліся, што будуць ім дарыць і жадаць.

Максім Каўко: “Я падару маме адкрытку, на якой будуць кветкі і сукенка з паперы. Усе мамы любяць такое. Яшчэ мая мама любіць карцінкі, якія я ёй малюю, калі я выразаю. Яна любіць усё, што я для яе рыхтую. Я пажадаю маме на свята, каб у нас быў добры домік, каб мама ніколі не хварэла. Вельмі люблю маму”.

Аня Груша: “Я падару маме адкрытку з прыгожымі кветачкамі. Яна іх любіць. І тата ёй заўсёды дорыць кветкі. Хачу пажадаць маме добрага настрою”.

Надзя Бурдун: “Я сваёй маме таксама падару адкрытку. На ёй будуць кветачкі і лісточкі. Мама вельмі-вельмі любіць кветкі. Больш нічога. Пажадаю маме, каб яна не сварылася на нас, каб была здаровая”.

Таня Ступчык: “Я маме падару кветкі ў вазе. Ёй спадабаецца. А тата ёй будзе дарыць букет, пярсцёнкі, каралі. Я пажадаю маме шчасця, здароўя, каб яна не хварэла ніколі, каб была вясёлая, хадзіла са мной у садзік”.

Стас і Улад Сінякі: “Мы падорым маме адкрытку. Тут лісцікі, кветачкі, сняжынкі. Маме спадабаецца. Мы пажадаем маме, каб яна была здаровая, прыгожая”.

Арцём Гушча: “Я падару маме адкрытку. Хачу, каб яна была здаровая, вясёлая, шчаслівая”.

Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

 

Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации