У Мінску, у сталічнай школе № 52, прайшоў ХХІІІ рэспубліканскі справаздачна-выбарны злёт Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі “Мір дзяцінства – наша будучыня”.

На мерапрыемства з’ехаліся піянеры і педагогі-арганізатары з розных куткоў Беларусі. Дзятлаўшчыну прадстаўлялі старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка і старшыня дзіцячай палаты, навучэнка гімназіі № 1 горада Дзятлава Алена Швец.

У рамках злёту адбыліся пленумы дарослай і дзіцячай палат цэнтральнага савета ГА “БРПА”, дзе прыняты важныя для развіцця піянерскай арганізацыі рашэнні.

На ўрачыстай цырымоніі закрыцця былі ўзнагароджаны лепшыя актывісты піянерскага руху. Высокай ацэнкай работы Дзятлаўскай раённай піянерскай арганізацыі на рэспубліканскім справаздачна-выбарным злёце аб’яднання стала ўручэнне Ірыне Мішчанка нагруднага знака “Ганаровы піянер Беларусі”.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі ўдзельнікаў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее
#нашалепшае

Похожие публикации