Міжрэгіянальнае мерапрыемства пад такой назвай ладзілася ў Лідзе.
Як зазначыла старшыня Лідскай раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” Ірына Лыскоўская, Лідская раённая арганізацыя Беларускага таварыства інвалідаў па зроку сумесна з аддзяленнем дзённага знаходжання для інвалідаў Лідскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва арганізавалі гэту цёплую сустрэчу для сяброў з аб’яднання і людзей з інваліднасцю, каб нараўне з іншымі даць ім шанц перадаць свой унутраны свет на мове творчасці, рэалізаваць здольнасці, прадэманстраваць таленты.
У свяце прымалі ўдзел людзі з абмежаванымі магчымасцямі з Навагрудскага, Іўеўскага, Воранаўскага, Шчучынскага, Лідскага, Дзятлаўскага раёнаў.
Праграма мерапрыемства ўключала рознапланавыя выставы-продажы сувеніраў, вырабленых людзьмі з інваліднасцю, майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладной творчасці: пластыцы, ароматэрапіі, вырабе мяккіх цацак, а таксама тэатралізаваную гульнёвую праграму, танцавальны флэш-моб і канцэрт “Разам зробім свет больш цікавым”.
Кіраўнікі гурткоў па дэкаратыўна-прыкладной творчасці ЦСАН Дзятлаўскага раёна Валянціна Саламевіч і Валянціна Баландзіна прадстаўлялі выставу сумесных работ спецыялістаў і наведвальнікаў аддзялення “Праменьчык”, ім дапамагала старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” Святлана Крэйдзіч.
У час канцэрта “Разам зробім свет больш цікавым” наведвальнікі “Праменьчыка” Таццяна Уласевіч, Ульяна Лукашэня, Аляксандр Калодка парадавалі гледачоў танцавальнай кампазіцыяй “Камарова”.
У гэты дзень гучала шмат добрых словаў, было цёпла і радасна ад падтрымкі сяброў. Гасцей свята парадавала і тэатралізаваная гульнявая праграма “Гэты свет мы дорым дзецям”, якая сабрала шмат удзельнікаў самых розных узростаў. Свята пакінула найлепшыя ўражанні і запомніцца дзятлаўчанам надоўга.
Алена КАЛЮЦІК,
загадчыца аддзялення “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна
Каб адшукаць адказ на гэта пытанне, прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, мясцовай улады і Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага…
С этого дня зима окончательно вступает в свои права. 28 ноября в народном календаре отмечается…
Сегодня в 04-47 на линию «101» поступило сообщение о запахе гари в жилом доме по…
Асаблівая сустрэча – з водарам восені, бабуліных пірагоў, хатніх нарыхтовак і тых самых сакрэтаў, якія…
Президент Беларуси Александр Лукашенко направился с большим визитом в государства Персидского залива и Юго-Восточной Азии.…
55 гадоў з дня ўтварэння адсвяткавала КУП “Дзятлаўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм”. Старонкі яго багатай на…