Стварэнне інфраструктуры для Беларускай АЭС завершыцца ў 2018 годзе, гэта работа будзе прафінансавана ў тым ліку за кошт сродкаў дзяржінвестпраграмы. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін на сумесным пасяджэнні дзвюх палат беларускага парламента.
Праект Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2018 год цяпер фарміруецца. Мяркуецца, што існуючыя сродкі будуць накіраваны на ключавыя для краіны праекты. У прыватнасці, на завяршэнне стварэння інфраструктуры для АЭС, дарожную гаспадарку, праграму меліярацыі, аб’екты да 1000-годдзя Брэста, сацыяльныя аб’екты, а таксама аб’екты з высокай будаўнічай гатоўнасцю.
“Па меры завяршэння стварэння інфраструктуры для АЭС (мы плануем завяршыць гэта ў 2018 годзе) будзе магчымасць прадаўжэння будаўніцтва прыпыненых аб’ектаў”, – дадаў Анатоль Калінін.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации