У Беларусі індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў красавіку склаў 100,7 працэнта, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў красавіку ў параўнанні з сакавіком 2017 года склаў 100,7 працэнта, са снежнем 2016 года – 102,4 працэнта. Базавы індэкс спажывецкіх цэн, што выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, падпадаючыя пад уплыў фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у красавіку ў параўнанні з сакавіком 2017 года склаў 100,1 працэнта, са снежнем 2016-га – 101 працэнт. Харчовыя тавары ў красавіку падаражэлі на 0,8 працэнта ў параўнанні з сакавіком бягучага года і на 7,5 працэнта ў параўнанні з красавіком 2016 года. Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,2 працэнта ў параўнанні з сакавіком 2017 года і на 3,5 працэнта ў параўнанні з красавіком 2016-га. Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў красавіку склаў 101 працэнт да сакавіка бягучага года і 108,3 працэнта – да красавіка 2016 года.
БелТА
БелТА