На базе дома паляўнічага ў аграгарадку Вензавец прайшло выязное пасяджэнне раённага міжведамаснага каардынацыйнага Савета па фізічнай культуры, спорце і турызме пры Дзятлаўскім райвыканкаме.

– Цяпер у турыстычнай сферы адбываецца рэарганізацыя і ўдасканаленні, – адзначыў загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда. – На пачатку верасня выйшаў указ, па якім Нацыянальнае агенцтва па турызме Міністэрства спорту напрамую перападпарадкоўваецца Ураду, надзяляецца паўнамоцтвамі па дзяржаўным рэгуляванні і правядзенні адзінай дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы, што дазволіць надаць новы імпульс развіццю турызму. Упэўнены, што, нягледзячы на істотныя змяненні, і надалей будзем працаваць плённа і вынікова.

Аб развіцці экалагічнага, паляўнічага і прамысловага турызму ў Дзятлаўскім лясгасе, якія ставяцца задачы і чаго ўжо дасягнулі, расказаў галоўны ляснічы ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” Канстанцін Дзісько. Ён заўважыў, што папулярнасцю карыстаюцца паслугі па паляванні, у тым ліку і ў замежных турыстаў, а таксама экскурсіі па экалагічных сцежках. Работнікі лясгаса плануюць на гэтым не спыняцца, а ўдасканальваць турыстычныя паслугі.

На пытаннях аховы прыроднай спадчыны ў кантэксце развіцця экалагічнага турызму спыніўся начальнік Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрый Балькоўскі. Важна, што пры распрацоўцы экалагічных маршрутаў абавязковым з’яўляецца іх узгадненне з арганізацыямі аховы прыроды.

Галоўны доктар санаторыя “Радон” Мікалай Мінько і дырэктар санаторыя “Альфа Радон” Надзея Угляніца расказалі, як выкарыстоўваюцца паліграфічныя і відэаматэрыялы аб турыстычным патэнцыяле Дзятлаўскага раёна ў інфармаванні іх адпачывальнікаў. Закранулі праблемы аб распаўсюджанні рэкламавання такіх паслуг і як яны вырашаюцца.

Цікавым аказалася абмеркаванне стварэння анімацыйнай праграмы з элементамі тэатралізацыі “Штэтл: ажыўшыя гісторыі Дзятлава”, пра распрацоўку якой пазнаёміў загадчык сектара культуры райвыканкама Васіль Шыцько і выказаў меркаванне, што яна стане папулярнай у турыстаў.

Напрыканцы ўдзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з аб’ектамі турыстычнай інфраструктуры экалагічнай накіраванасці на базе дома паляўнічага Ліпічанскай лесапаляўнічай гаспадаркі.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации