У Беларусі сакавік аб’яўлены месяцам прамысловага турызму.
Прадпрыемствы рэспублікі прымаюць у ім самы актыўны ўдзел: праходзяць дні адчыненых дзвярэй, вытворчыя экскурсіі, выставы дасягненняў і новых тэхналогій.
Цікава было даведацца, чым будзе адметны месяц прамысловага турызму на Дзятлаўшчыне.
Вольга Жэлезоўская, намеснік старшыні райвыканкама:

– Сёння стаіць задача па развіцці прамысловага турызму на тэрыторыі раёна, ідэяў і задумак для гэтага шмат. На жаль, пакуль з-за патрабаванняў тэхнікі бяспекі экскурсіі не ладзяцца, аднак пытанне гэта вырашаецца з ААТ “Дварэцкі льнозавод” і ўчасткам ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” – Парэцкім спіртзаводам. Рыхтуецца пісьмо на вышэйстаячае кіраўніцтва льнозавода для стварэння віртуальнай экскурсіі. Нам ёсць што паказаць, і гэта цікава не толькі дзецям, але і дарослым, нездарма прамысловы турызм адзін з самых прывабных. Ідэй шмат, цяпер мяркуем, як увасобіць іх у жыццё.
Вераніка Паўлоўская, дырэктар раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра:

– Паколькі наш цэнтр выконвае каардынуючую функцыю, з’яўляецца сувязным звяном паміж турыстамі і аказальнікамі турыстычных паслуг, то на сваіх інтэрнэт-рэсурсах на пачатку сакавіка будзем папулярызаваць найбольш вядомыя прадпрыемствы Беларусі. Другую палову месяца прысвяцім нашым падпісчыкам, з якімі арганізуем віктарыну. Праверым, наколькі ўважліва людзі чытаюць інфармацыю ў нашых сацыяльных сетках, колькі новага даведаліся. Падпісчыкам такі фармат падабаецца. А калі хтосьці зацікавіцца наведваннем таго ці іншага прадпрыемства нашай краіны, дзе арганізавана экскурсійная дзейнасць, мы зможам аказаць кансультацыйныя паслугі, як лепш гэта зрабіць, дапаможам з кантактамі.
Напрыканцы месяца, калі ў школьнікаў пачнуцца канікулы, у Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі будзе дэманстравацца выстава “Прамысловасць Дзятлаўшчыны: гісторыя і сучаснасць”.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#туризм #Дятловщина