Categories: Падзеі

Імя, занесенае ў Кнігу Славы Дзятлаўскага раёна. Іосіф Аляксандравіч Лайло

Іосіф Аляксандравіч Лайло

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны

Іосіф Аляксандравіч Лайло нарадзіўся 16 студзеня 1919 года ў вёсцы Погіры Дзятлаўскага раёна. У 1925 годзе яго бацькі пераехалі ў вёску Раклевічы, тут ён вучыўся ў пачатковай школе.

У верасні 1940 года быў прызваны на ваенную службу. Служыў у Адэскай вобласці, з’яўляўся курсантам школы хімікаў-інструктараў 34-га батальёна хімічнай аховы. За ўзорнае выкананне воінскіх абавязкаў яму было прысвоена званне сяржанта і яго прызначылі камандзірам аддзялення. Іосіф Аляксандравіч паспеў адслужыць дзевяць месяцаў, як пачалася Вялікая Айчынная вайна. Тэрмінова быў сфарміраваны 136-ы батальён, задачай якога было аператыўна рамантаваць разбітыя вайной чыгуначныя шляхі і забяспечваць бесперабойны рух савецкіх войскаў на перадавую. У выпадку ваеннай неабходнасці батальён павінен быў знішчаць варожыя эшалоны. Першае баявое хрышчэнне нашага земляка адбылося ў Калінінскай вобласці. А далей былі сотні дзён і начэй, калі даводзілася рызыкаваць жыццём.

У 1942 годзе Іосіфа Аляксандравіча прынялі ў камсамол. На наступны дзень пасля гэтай падзеі толькі шчаслівая выпадковасць дазволіла яму працягнуць свой баявы шлях. Ад разрыву варожай бомбы загінулі ўсе яго таварышы па аддзяленні. Яшчэ раз апынуўся ён на краі гібелі пад Віцебскам, дзе выконваў баявое заданне. Ён паспеў зрабіць 10-15 крокаў убок, як на тое месца, дзе стаяў, пасыпаліся асколкі бомбаў.

З ліпеня 1944 года Іосіф Аляксандравіч быў кулямётчыкам у складзе войскаў 1-га Беларускага фронту. У баях не раз атрымліваў цяжкія раненні. Разам са сваім воінскім падраздзяленнем прыняў удзел у штурме Кёнігсберга і Берліна.

Пасля вайны Іосіф Аляксандравіч вярнуўся на сваю малую радзіму. У 1948 годзе ўступіў у калгас “Перамога”. Працаваў на самых розных пасадах, а з 1960 года стаў загадчыкам вытворчага ўчастка №1 гаспадаркі, які ўзначальваў на працягу 30 гадоў.

За баявыя і працоўныя заслугі Іосіф Аляксандравіч быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, “Знак Пашаны”, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Славы III ступені, медалямі “За адвагу”, “Ветэран працы”, “За вызваленне Варшавы”, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і інш. Самымі дарагімі для ветэрана з’яўляюцца медалі “За Адвагу” і “За ўзяцце Берліна”.

У 2008 годзе Іосіфа Аляксандравіча Лайло не стала.

Стоит почитать:

Удзельнікі дэлегацыі Дзятлаўскага раёна аб урачыстым сходзе да Дня Незалежнасці ў Гродне
Дятловчане готовятся к юбилею города и Дню Независимости
administrator

Recent Posts

В Беларуси повышаются тарифы на ЖКУ

В Беларуси с 1 июня повышаются тарифы на ЖКУ. Это предусмотрено постановлением Совета Министров от…

3 часа ago

Дзелавы панядзелак. Лета – сезон адпачынку і актыўнай работы

Як прайшоў “Зецельскі фэст”, пра нарыхтоўку кармоў і пачатак падрыхтоўкі да жніва, прафілактыку пажараў і…

3 часа ago

Лета будзе яркім!

Вялікім вулічным канцэртам у Міжнародны дзень абароны дзяцей на Дзятлаўшчыне стартаваў праект “Лета – гэта…”,…

3 часа ago

Ход проведения СКМ «Внимание – дети!»

Специальное комплексное мероприятие проводится с 25 мая по 5 июня 2026 года. Несмотря на проводимую…

3 часа ago

Падарункі для асаблівых дзяцей

У Міжнародны дзень абароны дзяцей з падарункамі і цёплымі словамі віншаванняў са святам завіталі госці…

3 часа ago

У Дзятлаве адкрыўся новы жывы арт-аб’ект

У Міжнародны дзень абароны дзяцей у райцэнтры ўрачыста адкрылі адмысловы арт-аб’ект – вальер з вавёркамі,…

4 часа ago