Categories: Падзеі

III адкрыты чэмпіянат Дзятлава

Ілья Гранкоўскі і Арцём Урбановіч – пераможцы рэспубліканскага турніру па кіакушынкай каратэ ў Дзятлаве. Яшчэ 10 нашых спартсменаў – прызёры.

Трэці адкрыты чэмпіянат Дзятлава па барацьбе кіакушынкай каратэ 7 лютага сабраў вялікую колькасць удзельнікаў – 165 чалавек (для параўнання: у адкрытым чэмпіянаце Беларусі па кіакушынкай каратэ 2014 года ў Гродне ўдзельнічалі 172 спартсмены). Удзельнікі дзятлаўскага першынства прадстаўлялі аддзяленні абласнога спартыўнага клуба “Барс” з Гродна, Дзятлава, Наваельні, Слоніма, Навагрудка і Мінска. Гродзенцы і мінчане выставілі па дзве каманды.

Спартсмены спаборнічалі ў 25 вагава-ўзроставых катэгорыях, пачынаючы з сямігадовага ўзросту.

У камандным заліку з 25 медалямі (12 залатых, 6 сярэбраных, 7 бронзавых) першынствавала каманда “Гродна-2”. Другое каманднае месца занялі спартсмены “Гродна-1”, у іх скарбонцы 22 медалі (7 залатых, 10 сярэбраных, 5 бронзавых).

Трэцяе месца заняла аб’яднаная каманда Дзятлава і Навагрудка – 18 медалёў (2 залатыя, 8 сярэбраных, 8 бронзавых).

Паспяхова выступілі прадстаўнікі аддзяленняў клуба “Барс” з Дзятлава і Наваельні. Пераможцамі сталі Ілья Гранкоўскі (хлопцы, катэгорыя 12-13 гадоў, да 55 кілаграмаў) і Арцём Урбановіч (хлопцы, катэгорыя 12-13 гадоў, звыш 60 кілагарамаў).

Сярэбраныя прызёры – Вераніка Сідорчык (дзяўчынкі, 7 гадоў, да 30 кг), Анастасія Францішчык (дзяўчынкі, 10-11 гадоў, да 45 кг), Ілья Барыгін (хлопцы, 12-13 гадоў, да 40 кг), Мікалай Бяляўскі (хлопцы, 14-15 гадоў, звыш 80 кг).

Бронзавыя прызёры – Кірыл Плотнікаў (хлопцы, 7 гадоў, да 35 кг), Іван Багдзель (хлопцы, 10-11 гадоў, да 35 кг), Павел Барыгін (хлопцы, 12-13 гадоў, да 55 кг), Яна Аблажэй (дзяўчынкі, 13-14 гадоў, да 60 кг), Дзмітрый Пузач (хлопцы, 14-15 гадоў, звыш 80 кг), Максім Максімаў (мужчыны, 18+, звыш 80 кг).

Пераможцы і прызёры першынства ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і дыпломамі.

Арганізавалі турнір абласное грамадскае дзіцяча-юнацкае аб’яднанне “Спартыўны клуб “Барс” і Беларуская рэспубліканская федэрацыя кіакушынкай каратэ (ІКО-1). Галоўны суддзя спаборніцтваў – Васіль Максімаў, 3-ці дан, старшыня праўлення рэспубліканскай федэрацыі. Дэвіз турніру – каратэ супраць наркаманіі і алкагалізму. Сярод мэтаў турніру – выяўленне лепшых спартсменаў у раздзеле кіакушынкай кумітэ (свабодны бой), павышэнне спартыўнага майстэрства каратыстаў, папулярызацыя спартыўнай барацьбы кіакушынкай каратэ (ІКО) і ўвогуле здаровага ладу жыцця.

Дзейсна паспрыялі арганізацыі турніру рэспубліканскага ўзроўню ў Дзятлаве аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, ГА “БРСМ”. Спаборніцтвы прайшлі ў раённым Доме культуры, дзе спартсмены мелі зручныя месцы для размінкі і падрыхтоўкі да баёў, а гледачы маглі назіраць паядынкі кантактнага каратэ на сцэне ў актавай зале. Працаваў буфет.

Каардынатар турніру сэмпай Максім Максімаў пасля завяршэння спаборніцтваў выказаў думку, што, зыходзячы са станоўчай ацэнкі сёлетняга першынства, чэмпіянат наступнага года ў Дзятлаве будзе яшчэ больш прадстаўнічы.

Б. ВАРНА

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці

Эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці, скарачэнне выдаткаў на прадпрыемствах, пошукі грыбнікоў, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона –…

3 часа ago

ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?

Кожны чалавек – гаспадар свайго жыцця, пакуль яно прадаўжаецца. Апошні спачын і дастойная пашана памерлым…

3 часа ago

Сям’я! Служым разам!

Для супрацоўнікаў міліцыі, якія днём і ноччу аберагаюць спакой грамадзян, любячая і моцная сям’я –…

4 часа ago

Придется ли брать зонты на линейку? Синоптики рассказали о погоде 1 сентября

В Беларуси днем 1 сентября во многих районах страны ожидаются грозы, по юго-востоку - сильные…

5 часов ago

Золотой стал серебряным призером чемпионата мира по академической гребле

Белорус Евгений Золотой занял второе место на чемпионате мира по академической гребле в столице Нидерландов…

6 часов ago

Да ведама грамадзян

3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

7 часов ago